Як падлеткам з карысцю правесці летнія канікулы? Куды ўладкавацца на працу, каб зарабіць свае першыя ўласныя грошы? Гэтыя пытанні кожны год задаюць сабе дзеці. Адказ ёсць – работа ў студэнцкіх атрадах.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2021/06/Uj0yyl5-fRE.jpg)
Занятасць моладзі ў нашай краіне заўсёды ў цэнтры ўвагі. У Пархімаўскім яслях-садзе– базавай школе гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага. Для нашых навучэнцаў работа ў студатрадзе – жаданая частка летніх канікул. Сёлета быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад.
З хлопцамі і дзяўчатамі былі праведзены неабходныя агітацыйныя работы. Мы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Выбіраем студатрад!”. У рамках правядзення акцыі ўсе жадаючыя атрымалі інфармацыю аб напрамках дзейнасці студэнцкіх атрадаў.
У склад нашага атрада залічаны 10 чалавек. Атраду прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Марата Казея.
Студэнцкі атрад “Салют” імя Марата Казея пачаў сваю дзейнасць з 11 чэрвеня на палях КСУП “Пархімаўцы”. Падлеткі ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Акуратна і ўважліва прыбіраюць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур, пустазелле.
Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні. Далучайся!
Святлана ВОЙШЭЛЬ, камандзір студэнцкага атрада “Салют” імя Марата Казея Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_640,h_464/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2021/06/N3QWzsPHNQg.jpg)