Студатрад: і вопыт, і заробак

Лента новостей Летнее оздоровление Образование Тема недели

Як падлеткам з карысцю правесці летнія канікулы? Куды ўладкавацца на працу, каб зарабіць свае першыя ўласныя грошы? Гэтыя пытанні кожны год задаюць сабе дзеці. Адказ ёсць – работа ў студэнцкіх атрадах.

Занятасць моладзі ў нашай краіне заўсёды ў цэнтры ўвагі. У Пархімаўскім яслях-садзе– базавай школе гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага. Для нашых навучэнцаў работа ў студатрадзе – жаданая частка летніх канікул. Сёлета быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад.

З хлопцамі і дзяўчатамі былі праведзены неабходныя агітацыйныя работы. Мы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Выбіраем студатрад!”. У рамках правядзення акцыі ўсе жадаючыя атрымалі інфармацыю аб напрамках дзейнасці студэнцкіх атрадаў. 

У склад нашага атрада залічаны 10 чалавек. Атраду прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Марата Казея.

Студэнцкі атрад “Салют”  імя Марата Казея пачаў сваю дзейнасць з 11 чэрвеня на палях КСУП “Пархімаўцы”. Падлеткі ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Акуратна і ўважліва прыбіраюць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур, пустазелле.

Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні. Далучайся!

Святлана ВОЙШЭЛЬ, камандзір студэнцкага атрада “Салют”  імя Марата Казея Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *