Семінар-практыкум работнікаў устаноў культуры Бераставіцкага раёна адбыўся ў Пыхоўчыцкім Доме сацыяльна-культурных паслуг

Культура Лента новостей

6Ці можа ў глыбінцы жыццё быць яркім, насычаным, вірлівым? Як падтрымаць і аб’яднаць актыўных, здольных і таленавітых людзей і арганізаваць работу з народнымі ўмельцамі і майстрамі так, каб іх творчыя здабыткі па праву былі ацэнены іншымі? Аб гэтым вялася размова на семінары-практыкуме работнікаў устаноў культуры раёна, які праводзіўся ў мінулы чацвер у Пыхоўчыцкім Доме сацыяльна-культурных паслуг.

1Зберажэнню і развіццю фальклорнай спадчыны, народных традыцыйных рамёстваў і промыслаў сёння надаецца значная ўвага. З гэтай мэтай праводзіцца шмат мерапрыемстваў – ад даследчых этнаграфічных экспедыцый і выстаў вырабаў народных майстроў да фестываляў і фальклорных святаў. Пэўная 2работа ў гэтым кірунку праводзіцца і на Бераставіччыне. У раённым метадычным цэнтры народнай творчасці створаны так званы банк дадзеных народных майстроў і звестак аб месцах бытавання тых ці іншых рамёстваў і промыслаў, спецыялістамі вядзецца даследчая работа па мясцовых фальклорных і этнаграфічных асаблівасцях традыцыйнай культуры рэгіёна. У 3нашым раёне налічваецца каля 90 народных умельцаў, якія рэалізавалі сябе ў ткацтве, вышыўцы, разьбе па дрэве і іншых рамёствах. У Макаравецкім, Канюхоўскім і Эйсмантаўскім сельсаветах захаваліся ўзоры ўнікальнага падвойнага тцкацтва. Вырабы народных умельцаў дэманструюцца на шматлікіх выставах падчас масавых 4мерапрыемстваў як абласнога, раённага ўзроўняў, так і на святах, праводзімых мясцовымі ўстановамі культуры. У шэрагу Дамоў культуры і клубах асновы традыцыйных рамёстваў выкладаюцца дзецям і падлеткам на занятках гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў. А ў Музеі Вавёркі ў г.п.В.Бераставіца будзе прадстаўлена экспазіцыя традыцыйных рамёстваў і промыслаў “На Бераставіцкім кірмашы”.
5Вёска Пыхоўчыцы для выязнога семінара абрана невыпадкова. Гэта сапраўдная глыбінка, тут пражывае ўсяго 21 жыхар. Але ў мясцовы Дом сацыяльна-культурных паслуг нібы на святло агеньчыка спяшаюцца самабытныя, таленавітыя людзі з Малых Эйсмантаў, Падбагоннікаў, Калеснікаў, Мураваны, Алекшыц. Мясцовае аматарскае аб’яднанне і фальклорны гурт нават назву носяць адпаведную – “Прамень”. А ўдзельніцы іх – цудоўныя жанчыны, якіх аб’яднала любоў да народнай песні, прага жыцця без смутку і адзіноты, аптымізм і маладосць душы. Усе яны таксама і народныя майстрыхі, адмысловыя гаспадыні, творчыя натуры. Загадчыца Пыхоўчыцкага Дома сацыяльна-культурных паслуг Рома Пальяноўская цудоўна 7вышывае, шые, піша вершы і песні, а яшчэ яна – цудоўны арганізатар, ініцыятар розных добрых спраў. Складаюць і чытаюць байкі жонка і муж Алена і Тадэвуш Валіцкія, Рома Глябовіч. Любоў Ця-рэшчанка – уладальніца прыгожага голасу і выканаўца старадаўніх аўтэнтычных песень, рэдкіх і малавядомых. Яўгенія Ляшкевіч, Марыя Лябецкая, Ванда Эйсмант, Станіслава Белаблоцкая, Леанарда Белаблоцкая, Генуэфа Заміроўская, Рэгіна Пальяноўская, Ганна Рожка, Вікторыя Ігнатовіч, Аляксандра Рабых, Афанасія Дуткоўская – выдатныя пявунні і майстрыхі, слынныя сваёй выпечкай, іншымі смачнымі стравамі і вышыванымі, тканымі вырабамі. Некаторыя з іх тварэнняў, у тым ліку і кулінарных, удзельнікі семінара змаглі ўбачыць і пакаштаваць на выставе, а 8таксама ўпэўніцца ў таленавітасці жанчын, паслухаўшы вершы, песні і байкі ў іх выкананні. Калектыў “Прамень” і яго асобныя салісты за сваю самабытнасць і ўнікальнасць не раз адзначаліся дыпломамі на абласным і раённым узроўнях. Жанчыны ўсе лёгкія на ўздым, вясёлыя і энергічныя, нягледзячы на сталы ўжо ўзрост. Яны сябруюць, часта збіраюцца ў 9Доме сацыяльна-культурных паслуг на мерапрыемствы, сустрэчы, падтрымліваюць адна адну. Словам, сумаваць ім няма калі, а дапамагае ў гэтым – любоў да народнай песні, да творчасці. 12Падтрымка адчуваецца і з боку намесніка старшыні СВК “Алекшыцы” па ідэалагічнай рабоце Ганны Міхаленка, якая і сама выдатная пявуння і творчы энергічны чалавек, таксама актыўная ўдзельніца гурта “Прамень”.
Семінар уключаў і практычную частку, падчас якой адбылося знаёмства яго ўдзельнікаў з нескладанымі прыёмамі выцінанкі і саломапляцення, якімі можна авалодаць самастойна і прадэманстраваць на занятках у дзіцячых гуртках. Майстар-класы праводзілі вядучы метадыст па этнаграфіі абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці, майстар выцінанкі Аляксандр Аўчыннікаў і дырэктар Бераставіцкага Дома рамёстваў, майстар саломапляцення Тамара Касьян.
1314Напрыканцы семінара-практыкума работнікі культуры абмяняліся вопытам работы па захаванню народных рамёстваў і промыслаў у сваёй мясцовасці. Дыпломамі былі 15ўзнагароджаны лепшыя ўстановы культуры і калектывы па выніках раённага агляду-конкурсу абрадаў і рамёстваў “Скарбы Бераставіччыны”.

Святлана Ганчарва,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *