На Бераставіччыне сеюць “каралеву палёў”

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_3002Кукуруза — адна з самых старэйшых у свеце і каштоўных злакавых культур. Гістарычнай радзімай яе лічыцца далёкая Амерыка. Па пасяўных пло­ш­чах у свеце кукуруза саступае толькі пшаніцы і рысу. Буйнае залацістае зерне з’яўляецца сапраўднай скарбонкай вітамінаў і мінералаў, утрымлівае таксама незаменныя амінакіслоты. Усё гэта зрабіла такую культуру па-сапраўднаму неацэннай у харчаванні людзей і кармленні жывёлы. Для нашай краіны яна таксама мае вельмі важнае значэнне. Гэта своеасаблівы энергетычны “рухавік” у кармленні буйной рагатай жывёлы, які спрыяе павышэнню надояў кароў. У сувязі з пацяпленнем клімату ў апошнія дзесяцігоддзі вырошчванне кукурузы ў нашых умовах не выклікае праблем. Яе паспяваюць і своечасова пасеяць, і сабраць багаты ўраджай. “Каралева палёў” – бясспрэчны лідар па ўраджайнасці сярод злакавых. Ёсць нямала адаптаваных для Беларусі гатункаў. Менавіта такі гатунак – Палескі-195 — сеялі на гэтым тыдні ў СВК “Цецяроўка”. Па словах галоўнага агранома Віктара Белабокага, ёсць тут яшчэ Крэмень, Дэльфін, Палтава. Пры захаванні належных агратэхнічных прыёмаў яны даюць да 120 цэнтнераў і болей з гектара. А ўсяго пад кукурузу выдзелілі немалы клін – 1441 гектар. У чацвер пасеялі ўжо чвэрць ад усяго.
Механізатар Аляксандр Будніцкі (на здымку) 27 гадоў працуе на трактары. Французскай сеялкай «Монасем» вельмі задаволены. Пасяўны агрэгат працуе ўжо восьмы год, не падводзіць. А на другой такой жа сеялцы сее кукурузу механізатар Анатоль Жыдок.
Ці цяжка працаваць на сяўбе? Безумоўна. Таму шчыра паклонімся нашым землякам, якія ў сонечныя, але такія ветраныя дзянькі, паказваюць сябе выдатнымі прафесіяналамі, сеюць хутка і якасна, прыкладваюць усе намаганні, каб сяўба прайшла ў аптымальны тэрмін, а значыць, сваімі ўмелымі і працавітымі рукамі ўмацоўваюць падмурак дабрабыту гаспадаркі і дзяржавы.
Ніна НАДДЭ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *