Раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі падвёў вынікі конкурсу плакатаў “Праблемы СНІДу вачыма маладых”, які праводзіўся да Міжнароднага дня прафілактыкі СНІДу. Удзел у ім прымалі навучэнцы школ і ліцэяў раёна, усяго было прадстаўлена 13 работ.
Першае месца журы прысудзіла плакату “СНІДу – не!” (на здымку), які выканалі вучаніцы гімназіі аг.Пагранічны Дзіяна Кулікова і Кацярына Мельнічак.
Другое месца заняў плакат Сяргея Карача з Кватарскага ясляў-сада – базавай школы “Твой выбар”, а трэцяе – работа Анастасіі Саўко з Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы “Ведаю, падтрымліваю, далучаюся”.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі раённага камітэта БРСМ.
Ірына Міклаш