У мінулую пятніцу вучні Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Школьнікі лічаць, что беларуская мова — унікальная, жывая, мілагучная і паэтычная. Таму яны вырашалі адзначыць дзень роднай мовы напісаннем адзінай дыктоўкі на прыз БРСМ.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_840,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2021/02/KXatoMDWWSY.jpg)
-Мэта такой акцыі – павысіць імкненне да вывучэння роднай мовы, — адзначыла першы сакратар РК ОО “БРСМ” Яна Мазавецкая. – Я ўпэўнена, что ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі дыктоўку на выдатна! А пасля падвядзення вынікаў тыя, хто паказалі найлепшыя вынікі атрымаюць прыемны падарунак ад БРСМ.
Юлія ПРЭДКА