Калектыў “Бераставіцкай газеты” далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”

Лента новостей

Калектыў рэдакцыі «Бераставіцкай газеты» далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей у школу”.

Супрацоўнікі рэдакцыі наведалі Бераставіцкі сацыяльны прытулак і перадалі яго выхаванцам –трэцякласніку Жэне (на здымку) і яго малодшаму браціку – канцылярскія прыналежнасці і матэрыялы для творчасці. Прывезеныя тавары хлопчыкам, безумоўна, спатрэбяцца на занятках у школе і дзіцячым садку ці падчас правядзення вольнага часу. Дарэчы, Жэня вельмі любіць маляваць і, як адзначаюць выхавальнікі,  гэта ў  яго нядрэнна атрымліваецца. А яшчэ хлопчык любіць чытаць, асабліва пра дыназаўраў, і ведае іх назвы на памяць. Нават цяпер, у апошнія дні канікул, ён з задавальненнем чытае энцыклапедыі для дзяцей. 

Святлана Ганчарова, фота аўтара    



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *