На Бераставіччыне ідзе маладзёжная акцыя да Дня Перамогі

Лента новостей

З 4 па 10 мая ідзе раённая акцыя “Зямны паклон вам, ветэраны”, якую праводзяць аддзелы па справах моладзі і адукацыі райвыканкама, раённы савет ветэранаў і райкам БРСМ. На час акцыі запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне ў моладзі пачуцця патрыятызму і грамадзянскасці, любові і павагі да Айчыны, праяўленне клопату аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, помніках і памятных месцах, вывучэнне гістарычнага мінулага роднага краю.
Гэта і адзіная інфармацыйная гадзіна “Старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе маёй краіны”, і арганізацыя сустрэч з ветэранамі вайны, запісы іх успамінаў, і прагляд і абмеркаванне хроніка–дакументальных і мастацкіх фільмаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Моладзь правядзе цімураўскія рэйды па аказанні практычнай дапамогі ветэранам, працоўныя дэсанты па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў, вырабіць для ветэранаў памятныя сувеніры і святочныя паштоўкі да Дня Перамогі.
З найбольш яркіх мерапрыемстваў — выступленне хору ветэранаў “Памяць сэрца” ў Малабераставіцкай СШ, маладзёжны турыстычны паход членаў “Клуба дзелавых людзей” па месцах баявой славы “Дарогай мужнасці”, удзел моладзі ў зорнай эстафеце “Ад помніка да помніка”, віншавальна-музычная паштоўка “Мы мараю аб міры жывём” для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках раённай акцыі будуць састаўлены творчыя справаздачы, лепшыя матэрыялы будуць адзначаны граматамі аддзелаў па справах моладзі і адукацыі райвыканкама.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *