Як падрыхтаваліся да маразоў бераставіцкія жывёлаводы?

Лента новостей

korova_zimoyМаразы не толькі людзям, але і жывёле ствараюць праблемы. Каб рагуля не замерзла, гаспадар заўсёды падсцілаў яе свежай пульхнай саломай.
Зараз прагрэс імкліва пайшоў наперад, малочная жывё­лагадоўля набыла інтэнсіўны вытворчы характар. Вось і ў нашым раёне засталося ўсяго некалькі старых малочнатаварных ферм з даеннем на малакаправодзе, а пагалоўе буйной рагатай жывёлы сканцэнтравана на сучасных комплексах, якія працуюць па новых тэхналогіях. Ці не сталі нечаканасцю сёлетнія маразы для жывёлаводаў?
Да “капрызаў надвор’я” ў гэтай важнай галіне рыхтуюцца зага­дзя. У кожным сельгаскааператыве ў кастрычніку — лістападзе складаюцца планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да зімова — стойлавага перыяду. У полі зроку галоўных заатэхнікаў і намеснікаў старшынь па жывёлагадоўлі рамонт і ўцяпленне будынкаў. Вядома, ранейшыя фермы ўцяпліць лягчэй, яны проста меншыя па памерах, але і ў новых “гмахах” рагулі не мерзнуць. Буйная рагатая жывёла па сваёй фізіялогіі нармальна адчувае сябе пры тэмпературы знадворнага паветра ад мінус 12 да плюс 15 градусаў па Цэльсію. У памяшканнях пры зачыненых ралетах слупок тэрмометра надта нізка не апускацца. Тэхнічны рэгламент прадугледжвае навукова абгрунтаваныя нормы ўтрымання і кармлення жывёлы на такіх аб’ектах. У гаспадарках Бераставіччыны патрабаванні гэтага нарматыўнага дакумента захоўваюцца. А паілкі для кароў зараз з падагрэвам. Каб такая паілка дзе-небудзь не замерзла, сочаць працаўнікі фермы. Для вентыляцыі ў памяшканнях прадугледжаны выцяжкі. Пра цялят таксама клапоцяцца. У маразы ў індывідуальных доміках адтуліна закрываецца спецыяльным полагам.
У свінагадоўлі асабліва далікатныя да змен тэмпературы паветра парасяты. Таму для іх падтрымліваюць аптымальны паказчык – 20 градусаў па Цэльсію.
На Бераставіцкай птушкафабрыцы таксама надаюць пільную ўвагу “камфорту” птушкі. Для сутачных куранят, якіх завязуць у лютым, забяспечаць тэмпературу ў памяшканні 28–30 градусаў. Для кур-нясушак у цэху падтрымліваюць 19–20 градусаў. Параметры мікраклімату, як і кармлення, кантралююцца строга. Ад гэтага залежыць жыццё і прадуктыўнасць птушкі.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *