У маршруце бібліобуса – цяпер і Макараўскі дом-інтэрнат

Культура Лента новостей

PENTACON DIGITAL CAMERA

Падчас збору кніг у рамках акцыі “Бібліятэка для пажылых людзей”, якую праводзіць Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага і іншыя бібліятэчныя ўстановы вобласці па ініцыятыве камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, ад нераўнадушных жыхароў раёна паступіла 150 кніг.
Уся сабраная літаратура перададзена жыхарам Макаравецкага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу. Кнігі – вельмі розныя па тэматыцы. Аднак большасць іх складаюць творы сучасных папулярных жанраў, якія якраз і запатрабаваныя пажылымі чытачамі.
– Улічваючы пажаданні жыхароў дома-інтэрната і яго кіраўніцтва, – гаворыць дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Таццяна Марцішэвіч, – мы, акрамя гэтага, уключылі ўстанову ў маршрут бібліобуса. І гэта ідэя прыйшлася даспадобы пажылым чытачам.
Дабрачынная абласная акцыя па стварэнні бібліятэк для пажылых людзей, якія пражываюць у стацыянарных установах кругласутачнага знаходжання, будзе працягнута.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *