Прывiтанне, школа!

Лента новостей

Вось і скончыліся бесклапотныя летнія дзянькі. Ужо праз два дні школьны званок пакліча за парты навучэнцаў устаноў адукацыі. Наперадзе ў школьнікаў — сустрэчы са сваімі сябрамі і любімымі настаўнікамі і, вядома ж, новыя крокі да пакарэння вяршынь навукі.
Безумоўна, з асаблівым хваляваннем чакаюць гэтага моманту першакласнікі – для іх пачынаецца нязведаная дарога ў цудоўную краіну Ведаў. Сёлета 188 хлопчыкаў і дзяўчынак Бераставіцкага раёна ўпершыню пераступяць школьны парог. Найбольш першакласнікаў прыме Вялікабераставіцкая сярэдняя школа – 74, а вось у Кватарскім яслях-садзе-базавай школе навучанне ў першым класе распачне толькі адна вучаніца.
У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе ў гэтым навучальным годзе будзе восем першакласснікаў, сярод якіх і Глеб Улейчык і Марыя Габрусевіч (на здымку). Да школы яны ўжо падрыхтаваліся: набыта новенькая форма, сабраны партфелі і нават вывучаны вершы на ўрачыстую лінейку. Цяпер яны з нецярпеннем чакаюць школьнага званка, каб пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Ганны Дарашкевіч пачаць рабіць першыя крокі ў спасціжэнні азоў навукі.
Усяго ў гэтым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі Бераставіччыны сядуць за парты больш за 1770 вучняў. Для 82 адзінаццацікласнікаў школьны званок на ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў прагучыць у апошні раз.
Ірына Міклаш,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *