«Лад жыцця – здаровы!» — пад такім дэвізам у Старадварэцкім яслях –садзе – базавай школе прайшоў тыдзень АБЖ.
Адкрыццё тыдня адбылося ў бібліятэцы школы, дзе вучні пазнаёміліся з выставай літаратуры, кожную перамену тут ладзіліся прагляды відэафільмаў на тэматыку АБЖ.
Незабыўнай стала сумесная работа з дашкольнікамі. Вучні пачатковых класаў наведалі стрэйшую групу дзіцячага садка, дзе выхаванцы паказалі інсцэніроўку “Казкі бяспекі”, а потым удзельнічалі у правовой гульні “Правілы паводзін”.
У госці да Дарожных Знакаў запрасіла гульня «Господин Дорожный Знак», дзе вучні замацавалі веды па правілах дарожнага руху.
Спартыўныя спаборніцтвы пад дэвізам “Разам супраць шкодных звычак” паклікалі ў спартыўную залу вучняў 6-9 класаў.
Усе мерапрыемствы тыдня па АБЖ былі накіраваны на замацаванне ведаў вучняў па правілах бяспечных паводзін і навыкаў здаровага ладу жыцця.
Зоя Уцепяргенава, настаўнік АБЖ Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы