Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Да Дня памяці юнага воіна-антыфашыста ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна юнацкага патрыятызму “Мы ганарымся подзвігам вашым”. На мерапрыемства былі запрошаны піянеры 5 класа разам з класным кіраўніком.


Кніжная выстава “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця”, якая змяшчала аповяды дарослых і дзяцей пра вайну, а таксама матэрыялы з фотаздымкамі піянераў-герояў, дапамагла вучням паглыбіць свае веды пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Прыемна было, што вучні самастойна распавядалі пра сваіх аднагодкаў, пра іх подзвігі, і адчуваліся пры гэтым гонар і павага.


У падцвярджэнне сваім расказам піянеры праглядзелі дакументальную кінастужку “Юныя героі Вялікай Айчыннай” і абмеркавалі яе. Класны кіраўнік Жанна Козел дапоўніла мерапрыемства аповядам, з якой нагоды пачала адзначацца дата – 8 лютага, і больш падрабязна расказала пра подзвігі юных герояў-антыфашыстаў. Гісторыі іх жыцця, самаадданасць Радзіме і нязломнасць волі ў барацьбе з захопнікамі назаўсёды застануцца ў памяці беларускіх школьнікаў як прыклад мужнасці і гераізму сярод падлеткаў.


Хвілінай маўчання вучні аддалі дань памяці сваім аднагодкам, якія загінулі за нашу светлую будучыню, за мірнае неба.

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар Малабераставіцкай сельскай інтэграванай бібліятэкі

