У Малабераставіцкай бібліятэцы абмеркавалі ролю духоўнай літаратуры

Духовность Культура Лента новостей Образование Общество Религия

Гадзіна духоўных ведаў “Адчыні сваё сэрца для Бога”, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі, прайшла ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаяцель храма святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аг. М. Бераставіца протаіерэй Мікалай Гмір і вучні 5-11 класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы. Падчас сустрэчы дзейнічала кніжная выстава «Духоўных кніг чаруючая мудрасць», на якой можна было пазнаёміцца з кнігамі духоўнага характару.

Святар расказаў, як ствараліся царкоўныя кнігі, хто стаяў у іх вытокаў.

Пазнаёміў вучняў з царкоўным кніжным рарытэтам “Следаваная псалтыр” 1837 года выдання, па якой і да сённяшняга часу праходзіць служба ў мясцовай царкве. Выданне напісана на царкоўнаславянскай мове. Дзеці вельмі зацікавіліся гэтым фактам і нават паспрабавалі прачытаць на ёй.

Духоўная кніга нас вучыць дабру – такі вынік зрабілі для сябе ўдзельнікі мерапрыемства. У кожным слове духоўных твораў мы знаёмімся з багатай духоўнай спадчынай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Зоя ХЛЕБНІКАВА, бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *