У беларускім народным календары ёсць асаблівае свята — Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся “багач”, які заносілі ў кожны двор з пажаданням багацця. “Багач”, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. “Прышоў Багач – кідай рагач, бяры сявеньку – сей памаленьку!”.
Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю.

З году ў год ужо стала традыцыяй у Канюхоўскай сярэдняй школе адзначаць свята “Багач”. Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да свята: падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Яны прымалі ўдзел у конкурсах “Кляновы лісток”, “Ручайкі”, “Не абрані бульбу”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць. Дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Свята прайшло на высокім узроўні.



Гэта быў сапраўдны святочны дзень, напоўнены народнай мудрасцю, гульнямі і весялосцю!
Ларыса Жвалеўская, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” Канюхоўскай сярэдняй школы

