
З 22 па 28 верасня ў Бераставіцкім раёне пройдзе тыдзень традыцыйнай культуры «Жыву і дыхаю, мой родны край, з табою».
22 верасня:
11.00 — запрашаем на Дзень адчыненых дзвярэй і кніжную выставу «Традыцыі, абрады і святы беларусаў» у Бераставіцкую раённую бібліятэку імя А.М.Кавалеўскага
12.00 — выдатная магчымасць адправіцца ў мінулае на выставе «Бабулін куфар — кніга жыцця», якая праходзіць у Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы
23 верасня:
12.00 — захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў, «Жывая спадчына», інтэрмедыя «Цудалек» у Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
24 верасня:
11.00 — Дзень адчыненых дзвярэй, майстар-клас па кераміцы Алены Дзянішчык і майстар-клас па саломапляценні Тамары Касьян «Майстэрства рук і сэрца» ў Доме рамёстваў і народнай творчасці
25 верасня:
15.00 — рэканструкцыя абраду «Вясельная брама» ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
26 верасня:
10.00 — канцэртная праграма народных калектываў: народны ансамбль народнай песні «Бераставіцкія музыкі», народны ансамбль польскай песні «Стакроткі», гурток фальклорных спеваў «Купава» ў Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці
27 верасня:
12.00 — падарожжа ў этнаграфічны пакой «Сведкі мінулага» ў філіяле па КДД аг. Алекшыцы
28 верасня:
15.00 — фальклорная праграма «Ад зярнятка да каравая» ў філіяле па КДД аг. М.Бераставіца
Запрашаем жыхароў Бераставіччыны далучыцца да вывучэння і захавання багатай гістарычнай спадчыны!
Падрыхтавала Галіна ЖУК

