Інфармацыйную хвілінку “Я – чалавек. Я – грамадзянін” правялі ў Пагранічнай сельскай бібліятэцы

Лента новостей Образование Общество

Да Сусветнага дня правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 3 “А” класа мясцовай школы інфармацыйную хвілінку “Я – чалавек. Я – грамадзянін”. Пад час  правядзення мерапрыемства дзеці адказвалі на тэматычныя пытанні, разважалі аб тым, што такое права, як разуменне прававых нормаў дапамагае нам у паўсядзённых і важных справах, навошта трэба ведаць свае правы і абавязкі. Вучням была прадастаўлена дадатковая інфармацыя аб спецыялізаваным рэсурсе для дзяцей і падлеткаў – Дзіцячым прававым сайце і Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале pravo. by.

Алена Васько, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *