Першы квартал 2014 года для РУСП “Масаляны” быў удалым

У гаспадарках краіны надаецца пільная ўвага стабіль­наму нарошчванню вытворчасці прадукцыі ў аграрным сектары. У РУСП “Масаляны”, напры­клад, па словах галоўнага эканаміста Мікалая Сыса, першы квартал гэтага года быў удалым. Рост вытворчасці валавой прадукцыі склаў 103,3 працэнта ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Такі рост дасягнуты за кошт павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Малака атрымалі больш […]

Подробнее

У СВК “Малабераставіцкі элітгас” бульба на любы смак

У СВК “Малабераставіцкі элітгас” бульбай займаюцца даўно, вырошчваюць перспектыўныя запатрабаваныя яе гатункі. Супрацоўніцтва з вучонымі дало плён. Мікракланальная лабараторыя гэтай гаспадаркі вядомая ўжо на ўсю рэспубліку. Нямала працы ўкладваецца, каб вырасціць элітнае насенне. Але затое, як прыемна паглядзець потым на адборныя прыгожыя клубні! У канцы лета і восенню бульба радуе людзей шчодрым ураджаем і ў […]

Подробнее

У РУСП “Масаляны” вядзецца мадэрнізацыя вытворчасці

Мадэрнізацыя вытворчасці – неад’емны і важны фактар далейшага развіцця эканомікі. У РУСП “Масаляны” надаюць гэтаму вялікую ўвагу. Прыехаўшы сюды нядаўна, прыемнае здзіўленне ў мяне выклікалі актыўныя будаўнічыя работы на ферме па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Тэрыторыя агароджана і пафарбавана, дарожкі асфальтуюцца. Работа кіпіць, а пачалі яе з надыходам вясны, як толькі пацяплела. Праводзіцца рэканструкцыя […]

Подробнее

На Бераставіччыне сеюць цукровыя буракі

Пахаладанне і начныя замаразкі прыбавілі турбот аграрыям, але сяўба яравых збожжавых і зернебабовых у СВК “Алекшыцы” была праведзена ў аптымальны тэрмін – за два тыдні. На энерганасычаным трактары “Джон Дзір” з пасяўным агрэгатам “Амазонэ” добра папрацаваў механізатар Уладзімір Сазон, а падвозіў насенне на машыне “МАЗ” вадзіцель Аляксандр Канапліцкі. Зараз на чарзе запатрабаваная культура — цукровыя […]

Подробнее

Ідзе ўборка камянёў

Хто з нас, жыхароў аграрнага раёна, не дапамагаў вяскоўцам збіраць камяні з палёў? Цікава, што колькі іх ні збірай, яны ўсё роўна аднекуль бяруцца кожны год! Работа гэтая нялёгкая, асабліва, калі ісці прыходзіцца па раллі, ды пры гэтым вецер мяце пыл прама ў вочы. Таму асабліва прыемна было ўбачыць на веснавым полі выдатную сучасную тэхніку, […]

Подробнее

Навасёлы РУСП “Масаляны”

“Дом на зямлі – вялікае шчасце…”– такія словы мне даводзілася чуць ад шчаслівых навасёлаў, якія засяліліся ў новыя прыгожыя асабнякі ў РУСП “Масаляны”. Нядаўна тут асабліва паклапаціліся пра тое, каб замацаваць кадры ў сельскай мясцовасці, а значыць, мець сапраўднае будучае для гаспадаркі. Радуюць вока чатыры прасторныя дамы, адзін з якіх яшчэ не заселены і чакае […]

Подробнее

У СВК “Макараўцы” стараюцца, каб тэхніка не падводзіла

Вясна паклікала ў поле. Каб правесці сяўбу яравых у аптымальны тэрмін, ва ўсіх гаспадарках Бераставіччыны загадзя і своечасова паклапаціліся пра гатоўнасць тэхнікі. Зараз аграрыі займаюцца звычайнымі сваімі паўсядзённымі справамі. Вось і загадчык майстэрні “Пачобуты” СВК “Макараўцы” Рышард Аўдзей, калі я туды прыехала, быў заняты тымі клопатамі, якія заўсёды знаходзяцца ў людзей, якія прысвяцілі сябе працы […]

Подробнее

На Бераставіччыне выйшлі ў поле

Сакавік усміхнуўся людзям сонечным цёплым надвор’ем, такім кантрасным у параўнанні з мінулагодняй позняй вясной. І хаця наранку яшчэ былі замаразкі, у сярэдзіне гэтага  тыдня ў другой палове дня, калі глеба ўжо трохі прагрэлася, у СВК “Цецяроўка” першы трактар выйшаў у поле. І ў галоўнага агранома Віктара Белабокага, і ў механізатара Дзмітрыя Касьяна (на здымку), калі […]

Подробнее

Абстаноўка з ветзахворваннямі ў Бераставіцкім раёне кантралюецца

Нядаўна на базе Берас­тавіцкай райвет­станцыі адбыўся семінар-нарада галоўных ветурачоў гаспадарак. Такія традыцыйныя мерапрыемствы дазваляюць трымаць у полі зроку важныя пытанні і прымаць своечасовыя меры. Са змястоўнай інфар­мацыяй аб дыягностыцы захворванняў выступіў загадчык ветлабараторыі Стані­слаў Сідаровіч. Гу­тарка вялася аб дастаў­цы паталагічнага матэрыялу ад жывёлы з сельгаскааператываў, каб своечасова выявіць небяспеку і паставіць ёй надзейную заслону. Такі […]

Подробнее

Бераставіцкі раён моцны ў малочнай жывёлагадоўлі

У краіне дзейнічае Рэспублі­канская праграма развіцця малочнай галіны на 2010 – 2015 гады. Пастаўлена важная задача – атрымліваць 10 мільёнаў тон малака ў год, а пагалоўе давесці да аднаго мільёна 600 тысяч кароў. Як адзначыў нядаўна Прэмьер – міністр Міхаіл Мясніковіч, заданне па прыросту колькасці малочнага статка за 2013 год не выканала ні адна вобласць. […]

Подробнее

Бераставіччына аграрная

Заслон небяспечным захворванням У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама нядаўна адбылася калегія з галоўнымі ветурачамі раёнаў, на якой, у прыватнасці, гаворка ішла аб энзаатычным лейкозе буйной рагатай жывёлы. У гаспадарках Бераставіччыны на працягу апошніх 15 гадоў не зарэгістравана выпадкаў гэтага захворвання, якое выклікаецца вірусам. Але ветслужбе “расслабляцца” нельга, асаблівую ўвагу трэба надаваць […]

Подробнее

У полі зроку кіраўніцтва СВК “Макараўцы”– эфектыўнасць гаспадарання

Мінулы год прынёс новыя значныя дасягненні ў скарбонку працоўных перамог СВК “Макараўцы”. Гаспадарка стала пераможцам раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў у 2013 годзе і была ўзнагароджана Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК. А за дасягненне высокіх паказчыкаў і трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых сельгаскааператыў атрымаў Ганаровы дыплом […]

Подробнее

Тэхніка любіць добрыя рукі

Снежаньскі сцюдзёны дзень толькі набіраў сілу, быццам не хацеў пачынацца, шэрае зацягнутае неба не пакідала ніводнага шанцу прабіцца ўніз сонечнаму промню, а ў мехмайстэрні СВК імя Варанецкага панавала зладжаная рабочая абстаноўка. Механізатары так былі захопленыя сваёй справай – рамонтам тэхнікі, што не адразу ўдалося і дапытацца, дзе іх начальства. Яно аказалася побач, і таксама занятае, […]

Подробнее