У школах Бераставіцкага раёна пачаўся новы навучальны год (+Відэа)
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў, прайшлі першага верасня ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна. На Бераставіччыне за школьныя парты сёлета селі 1596 юных бераставічан. З асаблівым хваляваннем упершыню пераступілі школьны парог 155 першакласнікаў. Самая багатая на першакласнікаў аказалася Вялікабераставіцкая сярэдняя школа, яна прыняла ў свае сцены 76 першакласнікаў. […]
Подробнее
