Бераставіцкія педагогі – сярод пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў

#нашалепшае #нашелучшее Лента новостей Образование Общество Патриотическое воспитание

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу краязнаўчых выданняў, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці з мэтай павышэння эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі як адукацыйнай прасторы і рэсурса ў патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі.

Як паведаміла загадчык сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Апунік, на абласны этап рэспубліканскага конкурсу прадстаўлена 33 краязнаўчых выданні з 12 раёнаў Гродзенскай вобласці у трох намінацыях: «Даведачныя выданні», «Інфармацыйна-папулярныя выданні» і  «Краязнаўчыя зборнікі». Паспяховым стаў удзел у абласным конкурсе для бераставіцкіх педагогаў.

У намінацыі «Краязнаўчыя зборнікі» дыпломам  1 ступені ўзнагароджаны Леанід Калеснік, кіраўнік музея Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы за зборнік “Ад Алекшыц да Эйсмантаў. Час, просторы, лёсы”,  а  дыплом лаўрэата атрымаў Уладзімір Курчыцкі, настаўнік Алекшыцкай сярэдняй школы, за зборнік “Бераставіччына праз смугу стагоддзяў”.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *