Адной з галоўных падзей абласнога свята “Дажынкі” ў Іўе стала ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года “Людзям працы – гонар і пашана!”. У ліку пераможцаў спаборніцтва ў шэрагу намінацый былі празнаны і нашы землякі.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе сярод раёнаў ІІІ месца атрымаў БЕРАСТАВІЦКІ РАЁН.
У ліку ўзнагароджаных Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў сувязі з прафесійным святам была МІЛАШЭЎСКАЯ МАРЫЯ ЮЗЕФАЎНА — загадчык цэха адкорму свінагадоўчага комплексу «Рымуцеўцы» прадпрыемства«Варанецкі» Бераставіцкага раёна.
Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ІВАНОЎСКІ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ — трактарыст-машыніст прадпрыемства “Масаляны” Бераставіцкага раёна.
Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аб’яўлена ГАСПАДАРЦУ ЮРЫЮ ІОСІФАВІЧУ — вядучаму ветэрынарнаму ўрачу прадпрыемства “Пагранічны-Агра” Бераставіцкага раёна.
Пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў стала прадпрыемства“Варанецкі” Бераставіцкага раёна, дырэктар КОЛАС ІОСІФ ІОСІФАВІЧ.
За ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана БУКАС НІНА АЛЯКСАНДРАЎНА — галоўны бухгалтар прадпрыемства “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна.
За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў па адвозцы збожжа ўзнагароджаны КАСПШАК ЯН ІОСІФАВІЧ — вадзіцель прадпрыемства “Варанецкі” Бераставіцкага раёна.
Пераможцай абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод аператараў птушкагадоўлі па абслугоўванні курэй-нясушак прызнана КУНЕЦ ЛЮДМІЛА ТАДЭВУШАЎНА — аператар Бераставіцкай птушкафабрыкі.
Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны АНТУШЭВІЧ АЛЕГ ОСІПАВІЧ — дырэктар прадпрыемства “Масаляны” Бераставіцкага раёна.
Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджваны ПРЫМАЧЭНКА МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ — дырэктар прадпрыемства “Пагранічны-Агра” Бераставіцкага раёна.
Прывітальны адрас і прэмію атрымаў у ліку ветэранаў працы, якіх запрасілі на свята, БАЙРАК ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ — былы кіраўнік філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднаэнерга» аграфірмы «Стары Дворац», 2012-2017 гг.
Фота Сяргея Хілюты