Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы запрашае на свята

Лента новостей

27 мая 2017 года дзяржаўнай установай культуры «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» праводзіцца святочнае  мерапрыемства «Музей запрашае гасцей», прысвечанае Міжнароднаму дню музеяў
У праграме:
1. Акцыя “Падарунак музею” (прымаюцца старыя рэчы, фотаздымкі, прадметы этнаграфіі, побыту і іншыя). Падарунак ад музея – свабодны ўваход.
2. Выстаўка фотаздымкаў “Архітэктурная вандроўка”.
3. Выстаўка жывапісу “Мая Бераставіччына” Мікалая Жлабовіча.
4. “Фота-кропка” (фотаздымак на памяць з экспанатамі музея).
5. Прагляд кінафрагментаў.
6. Выступаюць музычныя гурты: Stay + Мікіта, “Ціхі час” ( г. Гродна), “Кансіліум” (г.п. В.Бераставіца).
7. Творчая майстэрня па вырабу экслібрыса.
8. Гульня “Загадкі з куфэрка”.
Праводзіцца бяспройгрышная латарэя, працуе фітабар.
Запрашаем усіх жадаючых у 19.00 гадзін.
Кошт білета: дарослы – 1 руб., дзіцячы – 50 кап.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *