На сцэне амфітэатра ў Вялікай  Бераставіцы выступілі “Стокроткі”

Культура Лента новостей Общество

У нядзелю, 17 жніўня, на сцэне амфітэатра ў Вялікай  Бераставіцы гледачоў віталі творчыя калектывы філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац і народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Самабытныя, арыгінальныя выступленні суправаджаліся пазітыўным настроем і шчырымі апладысментамі.

Канцэртная сустрэча – гэта не проста справаздачны канцэрт. Гэта вынікі працы і старання за цэлы год, на працягу якога члены калектываў старанна рыхтуюцца, рэпетыруюць, пераадольваюць сябе.

Вялікая частка працы над канцэртам ўтоена ад вачэй гледачоў – гэта падрыхтоўчая работа, пачынаючы ад напісання сцэнарыя, завяршаючы познімі рэпетыцыямі, часам, коштам уласнага адпачынку. Але галоўнае – вынік і задавальненне ад яго. Бо мастацтва – гэта цудоўнае спляценне з працы і натхнення.

Кожны канцэртны нумар быў унікальным, дазваляючы гледачам пагрузіцца ў свет творчасці. На сцэне панавала сапраўдная магія, пакідаючы ў сэрцах глядачоў цеплыню і радасць.  Выдатна, калі захоўваюцца традыцыі і жыве ў душах людзей любоў да народнай творчасці.

У выканальніцкія нумары быў закладзены глыбокі сэнс – вяртанне да вытокаў, захаванне нацыянальных традыцый у беларускіх, рускіх і польскіх песнях.

Мы ганарымся кожным з удзельнікаў і ўпэўненыя, што наперадзе іх чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні. Дзякуем усім за падтрымку і ўдзел у гэтай выдатнай падзеі!

Вікторыя БАЖКО, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля польскай песні “Стокроткі”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *