У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла «Бібліяноч» пад назвай «Гукі памяці»

80 лет Великой Победы Акции Беларусь помнит Культура Лента новостей Общество Память и боль белорусской земли Патриотическое воспитание

Традыцыйна ў Беларусі праходзіць культурна-асветніцкая акцыя «Бібліяноч», падчас якой бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы для чытачоў. Сёлета мерапрыемства прысвячалася 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыйнай вайне.

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага «Бібліяноч-2025» праходзіла пад назвай «Гукі Памяці». Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную выставу ”У кніжнай памяці імгненні вайны”, на якой былі прадстаўлены кнігі аб Вялікай Айчыйнай вайне, аб героях вайны.

Ваенна-гістарычная гульня “За датамі- імёны, за імёнами — гісторыя” дапамагла удакладніць веданне гістарычных падзей.

Аформленая фотазона «Сцяна Перамогі» змяшчала фотаздымкі ветэранаў Бераставіцкага раёна.

Лакацыя «Франтавы акорд», творчы майстар-клас, вячэрні кінасеанс і экскурсія па бібліятэцы дазволілі ўдзельнікам па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў.

«Бібліяноч» завяршылася, але памяць аб тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, набліжаў Перамогу і шчаслівае мірнае жыццё, не згасне ў нашых сэрцах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *