Ксёндз Андрэй Казлоўскі, дэкан Бераставіцкага дэканата, пробашч парафіі Святога Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы:
–Дарагія браты і сёстры!
Сёння мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” і радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай граху і смерці. Тым больш, што ў гэтым годзе хрысціяне ўсяго свету маюць цудоўную магчымасць раздзяліць гэтую радасць ў адзін дзень. Сёння мы як ніколі павінны аб’яднацца ў малітве да Бога, дараваць адзін аднаму ўзаемныя крыўды і з чыстым сэрцам, выконваючы Запаведзі Хрыстовыя, працягваць ісці па шляху збаўлення.
Ад імя ўсіх святароў Бераставіцкага дэканата дасылаю кожнаму з вас, а таксама братам-праваслаўным, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме.
Няхай цудоўная вестка аб уваскрослым Хрысце прынясе і наша ўваскрэсенне ў хрысціянскім ладзе жыцця, пераменіць нашы сэрцы, навучыць разуменню волі Бога і дасць сілы выконваць яе ў сваім штодзённым жыцці.


