На яе былі запрошаны вучні старэйшых класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы, пагранічнікі заставы «Сямёнаўка», даўнія сябры бібліятэкі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Жэнгелевіч. А ў якасці госця — ветэран пагранічнай службы Сяргей Раманчук.


За мужнасць і гераізм, праяўлены падчас нясення службы, узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. У далёкіх 80-х гадах ён праходзіў службу на туркменска-афганскай мяжы. Быў паранены, ратаваў сваіх сяброў, рызыкуючы жыццём. Два месяцы лячыўся ў шпіталі. За мужнасць, праяўленую падчас нясення службы, быў узнагароджаны высокай узнагародай. Зараз ён пражывае на сваёй малай Радзіме — Малай Бераставіцы, працуе у Малабераставіцкім элітгасе трактарыстам. Яго фотаздымак ёсць у школьным музеі «Вытокі».
Удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў музей, дзе экскурсавод Марыя Харытон правяла экскурсію па раздзеле «Мы ранены в душу тобой, Афганистан».


Потым Сяргей Раманчук расказаў прысутным пра сваю службу, за што атрымаў Ордэн Чырвонай Зоркі. Пагранічнікі расказалі пра сваю службу на мяжы. Намеснік дырэктара Таццяна Жэнгелевіч павіншавала з надыходзячым святам усіх мужчын і ўручыла на памяць ад гаспадаркі каштоўны падарунак Сяргею Раманчуку.



З заміраннем сэрца слухала моладзь пра подзвіг савецкага салдата і кожны ўяўляў сябе на яго месцы. Як бы ён паступіў у такім выпадку? Героі жывуць сярод нас, і маладое пакаленне павінна ведаць пра іх, браць з іх прыклад. Гэта наша гістарычная памяць, якая павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Вядучыя мерапрыемства Ягор Журневіч і Вераніка Хабец павіншавалі ўсіх прысутных са святам, пажадалі здароўя і міру.

Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”

