У суботу, 4 студзеня 2014 г., адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Бераставіцкай выбарчай акругі № 18 па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Старшынёй камісіі выбраны Апон Уладзімір Аляксандравіч, старшыня Бераставіцкага раённага камітэта прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; намеснікам старшыні – Скуба Іосіф Іванавіч, начальнік свінагадоўчага комплекса сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Цецяроўка”; сакратаром – Ваўчок Святлана Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна”.
Акруговая выбарчая камісія Бераставіцкай выбарчай акругі № 18 па выбарах дэпутатаў у Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць сёмага склікання знаходзіцца па адрасе: г.п. В.Бераставіца, зав.Зялёны, 3, кабінет № 7 (1-ы паверх), тэл.2-32-72.
Рэжым работы: буднія дні – з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак з 14.00 да 15.00 гадзін), субота – з 10.00 да 14.00 гадзін.