Для таго, каб прыцягнуць большую ўвагу дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый усёй сусветнай супольнасці, па рашэнні ЮНЭСКА ў 1982 годзе быў вызначаны Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка. У савецкі час (у 1980-ыя гады) у Дзяржаўным спісе помнікаў БССР па Бераставіцкаму раёну значылася больш за 50 помнікаў рознага значэння. У сучасны Дзяржаўны спіс іх унесена значна менш, таму што змяніліся патрабаванні да гістарычных, культурных і тэхнічных параметраў гістарычна-культурных каштоўнасцей.
Аб помніках Бераставіччыны на старонках раённай газеты і ў перадачах раённага радыё інфармацыя праходзіць часта. Мне б хацелася нагадаць аб адной слаўнай мясціне, пра якую мала хто ведае, бо і слядоў яе існавання знайсці ўжо цяжка, а таксама аб тых, хто там гасцяваў. Гэта былы маёнтак графа Тышкевіча ў Клепачах.
Доктар Бальзама, ён жа граф Каліёстра, маркіз дэ Пелегрыма, Меліса, Бельмантэ, Фенікс і іншае, іншае… Названа толькі частка імёнаў, званняў і дваранскіх тытулаў, пад якімі выступаў шукальнік прыгод (і матэрыяльных выгод таксама), авантурыст i жаночы спакуснiк, не пазбаўлены дару назiральнасцi, аўтар дзённiкаў, што атрымалi сусветную славу. Еўрапейскага Дон-Жуана прымалi пры дварах Парыжа, Лондана, Варшавы, Санкт-Пецярбурга i iншых еўрапейскiх сталiц. Ён, як не дзiўна, пабываў i ў Клепачах, што на Бераставiччыне. 3 гэтай прычыны Кляпацкi маёнтак у XVIII — пачатку XIX ст. стаў вядомы па ўсёй Польшчы. Дык хто ж такі Iосiф Бальзама (у лiтаратуры часцей выступаў за подпicам Граф Калiёстра), якi нарадзiўся ў Iталii ў беднай сям’ i? І што звязала яго з Клепачамi?
У другой палове XVIII ст. yciмi навакольнымi маёнткамi валодаў магнат Вiкенцiй Тышкевiч. Яго жонкай была пляменнiца польскага караля Тэрэзiя Панятоўская. Сямейнае жыццё ix, аднак, было далёкім ад iдэалу. Тэрэзiя больш знаходзiлася ў Варшаве, чым з мужам. І толькi калi таямнiчы граф Калiёстра ў 1785 г. паявiўся ў Варшаве, чароўная панi Тэрэзiя ўгаварыла яго наведацца ў цiхiя мясцiны, дзе жыў яе муж. Вось яны на Бераставiччыне. Калiёстра, як усюды i заўсёды, здзiўляе i ўражвае ўcix сваёй эрудыцыяй i магiяй. Нiчога не каштавала яму ўгаварыць магната Тышкевiча пабудаваць асобную вiлу для чароўнай Тэрэзii. Месца пад гэту вiлу выбралi ў Клепачах. І закiпела работа. Тышкевiч грошай не шкадаваў. А кipaвaў усім, вядома ж, сам Калiёстра. Тым больш, што Тышкевiч не патрабаваў ад яго справаздач аб выдатках…
І палац-цацка ў iтальянскiм стылi, акружаны новым паркам, абведзены каналамi, паявiўся на беразе запруджанай рэчкі Свicлач. Палацу далі назву “Сiмфонiя”, што павiнна было сiмвалiзаваць згоду ў жыццi Тэрэзii i Вiкенцiя Тышкевiчаў. Палац пазней стане называцца “Сiмфанамi”.
Аднак не ўдалося тут пажыць каралеўскай пляменнiцы, не наладзiў (хутчэй, яшчэ больш разладзiў) сямейную сiмфонiю Тышкевiчаў цудадзей Калiёстра. Графiня Тэрэзiя паехала ад мужа назаўсёды следам за iнiцыятарам будаўнiцтва палаца-цацкi… Цяпер аб yciм гэтым напамiнаюць рэшткi былога парку, падмурка ад палаца і возера.
Мікалай Пацэнка,
метадыст па захаванні гісторыка-культурнай
спадчыны РМЦ НТ