Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
Чатыры тыдні Адвента мы, вернікі Касцёла, рыхтаваліся да свята Божага Нараджэння.
Езус нарадзіўся два тысячагоддзі таму, але і сёння, у дваццаць першым стагоддзі, Ён голасам Касцёла стукае ў нашы сэрцы. Ці мы дазваляем Яму ўвайсці ў наша жыццё? Ці хочам, каб Ён яго перамяніў? Каму мы больш давяраем? Яму ці абяцанням гэтага свету, у якім няма трываласці і які сатрасаюць розныя крызісы?
Езус стукае ў нашы сэрцы і хоча, каб мы пачулі Ягоны стук і знайшлі Яму месца, бо толькі ў Ім чалавек сам будзе шчаслівым і будзе будаваць шчасце ўсяго грамадства. Марыя з Іосіфам у тую халодную і цёмную ноч, спяшаючыся, шукалі месца, дзе мог бы нарадзіцца Збавіцель свету. Там Бог нахіліўся да зямлі, каб прыйсці ў гэты свет.
Тыя, хто шукае Бога, таксама павінны нахіліцца.
Бог не мае ганарлівасці і прыходзіць, каб сваёю пакораю перамагчы яе.
Браты і сёстры! Сёння мы радасна ўсклікаем: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі!» Няхай наша Бацькаўшчына – Беларусь – стане краінай сапраўднага праслаўлення Бога праз захоўванне Яго закону і жыцця згодна з маральнымі нормамі! Няхай у ёй запануе Божы спакой, узаемная згода і паразуменне, падмуркам якіх з’яўляецца спакой у душы кожнага чалавека!
Ад усяго сэрца святары Бераставіцкага дэканата віншуюць усіх вернікаў са святам Божага Нараджэння. Віншуем католікаў і тых хрысціян, якія разам з намі адзначаюць гэтае свята. Віншуем усіх людзей добрай волі і жадаем вам падрыхтаваць дарогу прыходзячаму Збавіцель. Няхай прыклад Бога, які схіліўся над грэшным чалавецтвам і стукае ў нашы сэрцы, дапаможа ў духу пакоры перамагчы нашу ганарлівасць і падзелы нашага грамадства, каб мы ўсе ў Езусе Хрысце былі адзінымі.
Радасных, шчаслівых, поўных Божай ласкі і прысутнасці Хрыста ў нашых сэрцах святаў Божага Нараджэння і шчаслівага надыходзячага Новага года.
Хрыстос нарадзіўся – Бог аб’явіўся! Ён стукае ў нашы сэрцы! Іх неабходна адчыніць!
Ксёндз-дэкан
а.Вальдэмар Слота
*****
ХРИСТИАНАМ, ПРАЗДНУЮЩИМ РОЖДЕСТВО ХРИСТОВО
25 ДЕКАБРЯ
Дорогие берестовичане!
Сердечно поздравляем вас с Рождеством Христовым!
Проходят тысячелетия, но великое торжество святой ночи, как и прежде, приносит радость миллионам людей, объединяет их вокруг высоких и благородных целей. Этот праздник проповедует бескорыстие, внимание и уважение к окружающим, милосердие.
Рождество — домашний праздник, который встречают среди родных и близких, окруженные их нежностью и заботой. Бережное сохранение его традиций продолжает незримую связь поколений.
В канун великого рождественского праздника примите искренние пожелания крепкого здоровья, мира, счастья и добра! Пусть эти светлые дни наполняют нас чистыми помыслами и воодушевляют на праведные поступки, дарят тепло и хорошее настроение, озаряют верой, укрепляют духовные и нравственные основы.
Берестовицкий районный
Совет депутатов
Берестовицкий районный
исполнительный комитет
*****
Уважаемые христиане!
Сердечно поздравляю вас с этим великим и светлым праздником!
Он несет с собой торжество добра, духовности и веры, объединяет людей совершать благородные поступки, вдохновляет на бескорыстное служение ближнему, вселяет уверенность в завтрашнем дне.
Искренне желаю всем крепкого здоровья, счастья, взаимопонимания и согласия в семьях, удачи во всех делах и свершениях.
Пусть радость рождественских дней подарит вам мир, покой и благополучие.
Анатолий КОХАНОВ,
депутат Палаты
представителей
Национального собрания
Республики Беларусь