На Ленінскім участку для галасавання №1 у г.п.В.Бераставіца актыўнасць выбаршчыкаў была дастаткова высокай. Жыхары гарпасёлка ішлі аддаць свой голас у падтрымку таго ці іншага кандыдата ў прэзідэнты з самай раніцы.
На ўчастак прыходзілі цэлымі сем’ямі, з маленькімі дзецьмі. Людзі разумелі, што ад іх выбару залежыць будучыня дзяцей і краіны. У гэтым мне ўдалося ўпэўніцца, непасрэдна пабываўшы на ўчастку і пагутарыўшы з мясцовымі выбаршчыкамі. Настрой жыхароў Бераставіччыны быў святочна-прыўзняты. Кожны ставіўся да выканання свайго грамадзянскга абавязку сур’ёзна і адказна. А тых маладых людзей, хто ўпершыню прыходзіў галасаваць, чакаў сюрпрыз – віншаванні ад членаў выбарчай каміссіі і спецыяльная паштоўка з сімвалічным тэкстам-наказам.
Традыцыйна ўсе жадаючыя маглі купіць мясныя прысмакі, выпечку, салодкасці і напоі – гандлёвая кропка Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства працавала ў фае будынка ліцэя, дзе размешчаны выбарчы ўчастак. Святочную атмасферу стваралі музыканты. З гадзіннай кацэртнай праграмай выступіў народны інструментальны ансамбль “Вереск” Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Святлана Ганчарова, фота аўтара