Супрацоўнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі вельмі пільна сочаць за тым, каб іх выхаванцы раслі здаровенькімі і бадзёрымі. Менавіта з гэтай мэтай нядаўна тут адбылося спартыўнае свята пад сімвалічнай назвай “Пацеркі здароўя” .
— У пачатку свята з дзеткамі вялася размова пра тое, што такое здароўе, а таксама што патрэбна рабіць, каб яго ўмацоўваць. На працягу мерапрыемства рабяты мелі магчымасць даведацца шмат цікавага аб карысці захавання чысціні і гігіены, пра нашы эмоцыі і настрой, здаровае харчаванне і аб неабходнасці рабіць зарадку. Усе гэтыя “пацеркі” былі раскрытыя праз конкурсы “Гаршочак кашы”, “Каралеўская постаць”, “Бег з кеглямі”, гульні “Іванка”, “Адгадай, чый галасок” і іншыя. У завяршэнне свята дзеткі атрымалі медальёны здароўя, — паведаміла “Дамавічку” выхавальніца Цэнтра Лілія Стугіс.
Вікторыя Дзержановіч