![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/09/IMG-cdf6b3a26514700b580723fedf96e88f-V.jpg)
Кожны педагог ведае, што выхаванне, навучанне і здароўе – непарыўна звязаны і адно на другое аказвае ўплыў. Моцнае здароўе спрыяе паспяховасці заняткаў любымі відамі дзейнасці, у тым ліку і разумовай. Рух, фізічная работа былі і застаюцца важнай умовай падтрымкі нармальнага стану арганізма чалавека.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_1024,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/09/IMG-9ff7413f3e004048305b8fdba28894db-V.jpg)
Чаму так важно быць здаровым і захоўваць правілы здаровага ладу жыцця, вучні Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы выяўлялі ў час правядзення Тыдня спорту і здароўя. У рамках Тыдня былі праведзены інфармацыйныя гадзіны “Дасягненні спорту — гонар краіны” , рухомыя гульні, конкурс малюнкаў і фатаграфій “Беларусь Алімпійская”, аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Завяршыўся Тыдзень спартыўнай гульнявой праграмай “Эстафета здароўя”.
![](https://sp-ao.shortpixel.ai/client/to_auto,q_lossless,ret_img,w_996,h_768/https://www.beresta.by/wp-content/uploads/2020/09/IMG_20200911_120742.jpg)
Дзеці атрымалі не толькі пазітыўны настрой і бадзёрасць, але і папоўнілі багаж ведаў аб дасягненнях у спорце вядомых беларускіх спартсменаў, аб закальванні і загартаванні свайго здароўя.
Ала Кабылянская, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы