З любоўю да Радзімы. Бераставіччына далучылася да абласнога чэленджа #ГоднаеРоднае

Культура Лента новостей

Чэлендж #ГоднаеРоднае праходзіць на Гродзеншчыне. Незвычайным, крэатыўным і нестандартным спосабам ўдзельнікі флэшмобу дэманструюць важнасць семантыкі беларускай дзяржаўнай сімволікі і бязмежную любоў да Радзімы. У Бераставіцкім раёне да чэленджа далучыліся ўстановы культуры.

Арганізатары мерапрыемства – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама – запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да праекту. Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры аблвыканкама Ірыны Жук-Куніцкай, спосабы ўвасаблення ідэі могуць быць самыя розныя  – відэаролік, верш, творчы выраб ці канцэртны нумар, фотаздымак і гэдак далей. Крэатыў і разнастайнасць вітаюцца. Галоўнае, данесці свае адносіны да дзяржаўнага сцяга ў кантэксце яго палітры і перадаць любоў да роднага краю. Кожны грамадзянін павінен даражыць нацыянальнымі сімваламі дзяржавы, у якой жыве, ведаць іх семантыку. Калі чалавек разумее значэнне кожнага элемента і колеравай гамы дзяржаўных герба і сцяга, тады ён будзе больш асэнсавана іх успрымаць і ганарыцца гэтымі сімваламі, разумець, наколькі яны блізкія яго сэрцу, — кажа Ірына Жук-Куніцкая

.

Да абласнога чэленджа #ГоднаеРоднае далучыліся ў Бераставіцкай дзіцячай школе мастацтваў. У адзін з дзён дзяўчаты-валанцёры віталі вучняў малодшых класаў у фае школы, каб уручыць ім паштоўкі “Люблю Беларусь”, зробленыя па эскізах настаўнікаў мастацкага аддзялення школы, а таксама маленькія календарыкі з выявамі знакамітых мясцін нашай роднай краіны.

Пранікнёныя відэаролікі стварылі ў музеі Вавёркі і філіяле “Дзіцячая бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага. Ад Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў чэленджы ўдзельнічаюць фотаздымкі з канцэрта “За любімую Беларусь” у аграгарадку Масаляны, ад філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац –  фотаздымак, адлюстроўваючы колеравае спалучэнне дзяржаўнага сцяга і нацыянальнага беларускага касцюма.

Паглядзець на крэатыўныя работы і пазнаёміцца з удзельнікамі чэленджу можна па хэштэгу #ГоднаеРоднае ў сацыяльных сетках і на YouTube.

Святлана Ганчарова

На здымку: чытачка дзіцячай бібліятэкі, вучаніца Вялікабераставіцкай СШ Анастасія Свякло чытае верш Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *