–так гаворыць пра калектыў СВП “АграМір” дырэктар прадпрыемства Ніна Уладзіміраўна Лазавіцкая. Такога ж добрага меркавання пра свайго кампетэнтнага кіраўніка і камунікабельную прыемную жанчыну і працаўнікі. Пры ўзаемапавазе і супрацоўніцтве можна чакаць выхаду аграрнай вытворчасці на новы ўзровень і значных поспехаў, павышэння дабрабыту людзей, чые рукі пахнуць хлебам і малаком. Праца іх
нялёгкая, але менавіта ад іх залежыць, ці ўрадлівымі будуць нівы, ці папоўняцца малочныя рэкі, а значыць, будзе панаваць бадзёры настрой і ўпэўненасць у будучым. Людзям пашанцавала на кіраўніка, іх праблемы Ніна Уладзіміраўна
прымае да сэрца і вырашае з прафесіяналізмам, а ёй сапраўды яго не займаць. У гэтай чулай жанчыны дзве вышэйшыя адукацыі – яна закончыла Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
А яшчэ адзін прадстаўнік такой неабходнай любой гаспадарцы прафесіі – Станіслаў Патурынскі – працаваў у гэты час на малочнатаварнай ферме “Шаляпкі”. У яго абавязкі ўваходзіць падвозка кармоў, ачыстка аб’екта. Яго трактар МТЗ–82 механізатара не падводзіць. Стаж работы гэтага
чалавека пачаў свой адлік 20 гадоў таму. Станіслаў яшчэ і шматдзетны шчаслівы бацька, у яго пяцёра дзяцей. Два сыны яго стварылі дынастыю – адзін вучыцца, а другі закончыў Бераставіцкі ліцэй з чырвоным дыпломам. Таленавіты хлопчык Пеця ўмее прыгожа іграць на баяне, я чула сама шчырыя апладысменты, калі ён іграў на сцэне ліцэя. А зараз Пётр стаў студэнтам вышэйшай навучальнай установы і вучыцца ў Мінску.