Самыя папулярныя імёны немаўлят Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Зараз стала модным называць дзяцей не толькі вядомымі імёнамі славянскага паходжання, але і замежнымі, нярэдка экзатычнымі. Як адзначае выконваючая абавязкі начальніка аддзела загс С.Р.Сцепанчук, кожны з бацькоў мае права на выбар імя свайму дзіцяці. Мы ж не ўмешваемся ў гэту справу, толькі раім, каб бацькі добра падумалі, перш чым даць яго. Галоўнае, каб у далейшым дзеці не саромеліся свайго імя.
Самымі ж папулярнымі імёнамі ў мінулым годзе для хлопчыкаў былі: Арцём, Ягор, Аляксандр, Мікіта, Раман, Мацвей, Максім, Яўген, Дзмітрый, Уладзіслаў, Арсеній, Антон, Аляксей, Іван. Дзяўчынак часцей называлі: Анастасія, Анна, Мілана, Ксенія, Віялета, Аляксандра, Марыя, Маргарыта, Кацярына, Дар’я.
Сярод рэдкіх імён былі: Цімур, Платон, Дэвід, Данііл, Вітольд, Яраслава, Юліяна, Эмілія, Стэфанія, Ніка, Злата, Віта, Васіліса, Арыяна, Ангеліна, Караліна.
Называлі бацькі сваіх немаўлят і такімі простымі і вядомымі імёнамі як Юлія, Паліна, Надзея, Вераніка, Алёна, Сяргей, Міхаіл, Кірыл, Дзяніс, Уладзімір, Вадзім і інш.
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *