Настрой выдатны–узнагарод шмат!

Лента новостей

У краіне завяршыўся Год якасці. Многія калектывы імкнуліся за гэты час вывесці сваю вытворчасць на годны сучасны ўзровень, значна палепшыць якасць сваёй прадукцыі. Бераставіцкі масласырзавод працягвае паспяхова прадстаўляць свае вырабы ў краіне і далёка за яе межамі. Зразумела, што “прэтэндаваць” на гэта можа толькі якасная прадукцыя.
Трэці раз, а да гэтага, 2007-м і 2009 гадах калектыў перапрацоўчага прадпрыемства перамог у конкурсе-дэгустацыі “Густ” кампаніі “Мінск–экспа” Цэнтра крэатыўных тэхналогій “Арт Шок” і ўзнагароджаны дыпломам за сыр “Белая Русь”. Ён смачны і карысны, і задаволіць смак нават гурманаў.
Дыплом пераможцы ў гэтым годзе прысуджаны Бераставіцкаму масласырзаводу таксама на беларускім грамадскім конкурсе “Лепшая прадукцыя года -2010” у намінацыі “Масла сметанковае” за масла бутэрброднае салодкасметанковае несалёнае.
Сыры “Тыльзіцкі”, “Альберы”, “Духмяны” нядаўна прынеслі перамогу перапрацоўчаму прадпрыемству за ўдзел у конкурсе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. Дыплом выдадзены рэспубліканскай конкурснай камісіяй і Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь.
У Расіі таксама ведаюць нашу прадукцыю. Гэты год і там прынёс нашым сыраробам тры значныя перамогі. У пачатку года ў Маскве на міжнароднай выстаўцы “Продэкспо” за сыры “Славянскі экстра” і “Тыльзіцкі” былі атрыманы дыплом і бронзавы медаль.
А на міжнароднай выстаўцы “Петэрфуд” у Санкт-Пецярбурзе ў дэгустацыйным конкурсе “Наша марка” быў прызнаны лепшым сыр “Альберы”, і за гэта калектыў Бераставіцкага масласырзавода быў узнагароджаны дыпломам і залатым медалём. І гэта не адзіная перамога прадпрыемства ў такой прэстыжнай прэзентацыі сваёй прадукцыі. За сыр “Славянскі экстра” калектыў атрымаў дыплом і сярэбраны медаль.
Акрамя гэтага, Бераставіцкаму масласырзаводу выдадзены сертыфікаты на атрыманне інфармацыйна-рэкламных паслуг расійскага інтэрнэт-каталога прадуктаў харчавання, што дае права бяс-платнага размяшчэння інфармацыі аб таварах-прызёрах выстаўкі “ Петэрфуд” у тэматычным раздзеле такога каталога. Любы вытворца зараз зацікаўлены “працаваць на імідж”. Каталог такога ўзроўню якраз і дае такую выдатную магчымасць.
На здымку: дырэктар Бераставіцкага масласырзавода І. Блашко і старшыя майстры-тэхнолагі В.Шостак і Т. Жлабовіч
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *