Навучэнцы мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі Гран-пры на міжнародным конкурсе

Культура Лента новостей

Кіган Марыя, 12 гадоў. У імя веры праваслаўнай. Волат Якаў Палачанін.
Кіган Марыя, 12 гадоў. У імя веры праваслаўнай. Волат Якаў Палачанін.

Заняць прызавое месца на міжнародным конкурсе нялёгка. А выйграць Гран-пры – увогуле прэстыжна. Менавіта такой узнагароды былі ўдастоены навучэнцы мастацкага аддзялення Бераставіцкай ДШМ.
У снежні мінулага года навучэнцы мастацкага аддзялення прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці «Гісторыя ў асобах», прысвечанай памяці (1000-годдзю з дня смерці) старажытнарускага князя Уладзіміра-Чырвонае Сонейка. Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – а гэта Дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры Уладзімірскай вобласці «Цэнтр прапаганды выяўленчага мастацтва» – запрасілі да ўдзелу навучэнцаў мастацкіх ДШМ, мастацкіх аддзяленняў ДШМ, студый і гурткоў выяўленчага мастацтва Расіі і краін блізкага замежжа. Адгукнуліся на запрашэнне больш за 460 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. І не толькі з Расіі, але таксама з Беларусі і Узбекістана. 260 лепшых жывапісных, графічных і скульптурных работ былі прадстаўлены шырокаму колу аматараў выяўленчага мастацтва Уладзімірскай вобласці і шматлікім гасцям на выставе ў Цэнтры прапаганды выяўленчага мастацтва з 19 снежня мінулага года па 12 студзеня гэтага года. Тэмы твораў вельмі розныя. Гэта вобразы старажытнарускіх князёў і княгінь, волатаў, праваслаўных святых, а таксама гістарычныя падзеі Старажытнай Русі.
Ганарова, што сярод выставачных работ прысутнічалі і малюнкі навучэнцаў Береаставіцкай ДШМ Марыі Кіган, Аляксея Матысіка і Аляксандры Крэйзы. Работы нашых юных мастакоў былі высока ацэнены членамі журы, сярод якіх расійскія прафесійныя мастакі, мастацтвазнаўцы, музейныя работнікі, выкладчыкі мастацкіх ВНУ. Марыя і Аляксей сталі

Матысік Аляксей, 12 гадоў. Юны князь Яраслаў Уладзіміравіч сустракае бацьку свайго князя Уладзіміра з Канстанцінопаля.
Матысік Аляксей, 12 гадоў. Юны князь Яраслаў Уладзіміравіч сустракае бацьку свайго князя Уладзіміра з Канстанцінопаля.

ўладальнікамі Гран-пры ў сваёй узроставай катэгорыі, Аляксандра атрымала дыплом III ступені. Удзел у конкурсе прынялі таксама Валерый Цярэшка і Вольга Стрыга.

Крэйза Аляксандра, 13 гадоў. Вялікі князь Усевалад Юр’евіч каля Дзмітрыеўскага сабора.
Крэйза Аляксандра, 13 гадоў. Вялікі князь Усевалад Юр’евіч каля Дзмітрыеўскага сабора.

Трэба адзначыць, што юным мастакам нашага гарпасёлка было досыць складана працаваць над гістарычнай тэмай. Яе мастацкая перадача на паперу стала для вучняў вялікім выпрабаваннем. Але з выбарам таго ці іншага вобразу дапамог настаўнік мастацкага аддзялення Андрэй Втарушын, у якога займаюцца юныя мастакі. Перад пачаткам работы над конкурснымі малюнкамі вопытны педагог правёў з дзецьмі гутаркі па гісторыі рускага і савецкага мастацтва, расказаў пра ролю і значнасць рускіх князёў Уладзіміра Святаслававіча, Яраслава Мудрага, Усевалада Юр’евіча і адважнага волата Якава з Полацка, які вызначыўся ў Неўскай бітве 1240 года. Гэтыя героі і сталі галоўнай тэмай творчых работ.
Такая сумесная плённая праца прынесла свае вынікі. Пацверджанне гэтаму – высокія месцы на міжнародным конкурсе. Віншуем Марыю, Аляксея і Аляксандру, а таксама іх настаўніка з такім значным творчым дасягненнем.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *