У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, хрысціяне святкуюць Уваход Гасподні ў Іерусалім.
У гэты дзень вернікі стаяць на набажэнстве з асвечанымі ў храме галінкамі вярбы, сустракаючы Хрыста. Перад пачаткам службы традыцыйна праводзіцца шэсце вакол храма або ў самім храме. Працэсія сімвалічна ўяўляе сабой людзей, якія выйшлі насустрач Збаўцы падчас Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.
Сёлета напярэдадні Пальмавай нядзелі епіскап Гродзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў з прапановай далучыцца да набажэнстваў анлайн, каб прытрымлівацца рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на фоне пандэміі каронавіруса. Глядзіце прамую трансляцыю з Фарнага касцёла ў Гродне.