Звязаў іх лёс з Бераставіцай: успаміны ветэранаў працы

75 лет Гродненской области Актуально Лента новостей Общество

Сямён Шурба, жыхар г.п. Вялікая Бераставіца:

— Станаўленне раёна амаль з самага пачатку адбывалася на маіх вачах. У 1949 годзе я скончыў 7 класаў і ўладкаваўся на працу памочнікам лабаранта ў нарыхтоўчую арганізацыю “Заготзерно”, якая размяшчалася ў старым касцёле ў Вялікай Бераставіцы. У першыя пасляваенныя гады мясцовай уладай актыўна прымаліся меры па адраджэнні разбуранай падчас вайны гаспадаркі. Так, яшчэ ў снежні 1944 года для больш эфектыўнага кіраўніцтва мясцовай прамысловасцю і хутчэйшага яе аднаўлення быў створаны раённы прамысловы камбінат. У яго структуру ўваходзілі ўсе млыны, швейныя, абутковыя, сталярныя, калёсныя, слясарныя майстэрні. А праз год перад кіраўніцтвам райпрамкамбіната была пастаўлена задача завяршыць работы па аднаўленні электрастанцыі ў райцэнтры (у тым месцы, дзе цяпер магазін па продажы будматэрыялаў ІП Зэшута), арганізаваць цэх па выпуску чарапіцы і цэх па апрацоўцы крэменю для вырабу жорнавых камянёў для млыноў. У Івашкаўцах прамкамбінат меў свой лесапільны і сталярны цэх. Тут нават шафы спрабавалі вырабляць.

У пачатку 50-х гадоў у Вялікай Бераставіцы была створана арцель “Красная Звезда”. У ёй наладзілі выпуск ліманаду і быў тут нават невялікі цэх па выпуску кансерваванага хрэну. Гандлёвыя арганізацыі вельмі ахвотна закуплялі гэты тавар.

З 1954 года я займаў розныя пасады ў камсамольскіх, партыйных і савецкіх органах і меў самае непасрэднае дачыненне да рэалізацыі сацыяльна-эканамічных задач у раёне.

У 1958 годзе я ўзначальваў раённую камсамольскую арганізацыю. У той час паўсюдна ствараліся камсамольска-маладзёжныя звенні па вырошчванні цукровых буракоў, кукурузы. Асабліва актыўнай была моладзь у Канюхах. Звяно Валянціны Жвалеўскай за высокія ўраджаі цукровых буракоў было ўдастоена нават ордэна Леніна. Добрых вынікаў дабівалася і звяно Надзеі Бурай, якая, дарэчы, з’яўлялася яшчэ актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. Моладзь па закліку камсамола накіроўвалася працаваць на жывёлагадоўчыя фермы. У кожнай гаспадарцы ствараліся камсамольска-маладзёжныя звенні па падрыхтоўцы ферм да зімы. Прыкметную ролю ва ўмацаванні і развіцці сельскагаспадарчай галіны раёна адыгрывалі камсамольска-маладзёжныя звенні механізатараў у МТС. У адно з іх ўваходзілі браты Сяргейчыкі з Траццякоў. Працавала такое звяно і ў калгасе «Бальшавік» у Карпаўцах пад кіраўніцтвам Мікульчыка, у Канюхах звяно узначальваў Аркадзь Хонцар.

У канцы 1967 года мне было даручана кіраваць раённым камбінатам бытавога абслугоўвання, які на той час займаў адно з апошніх месцаў у вобласці. І ўжо па выніках першага квартала наступнага года калектыву камбіната быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг абкама партыі і аблвыканкама за прырост бытавых паслуг.

У наступным квартале наш быткамбінат ужо заўважылі на рэспубліканскім узроўні. З таго часу на працягу многіх гадоў наш калектыў утрымліваў лідэрства ў абласным і рэспубліканскім спаборніцтве. Пералік бытавых паслуг быў вельмі шырокім. Бытавікі шылі вопратку, абутак. Чэргі былі нават па паўгода наперад на заказы. Свая будаўнічая брыгада была ў нас, пілараму адкрылі, вокны, дзверы і іншыя сталярныя вырабы выпускалі. А ў 1970 годзе быў пабудаваны новы райбыткамбінат, і яшчэ на працягу чатырох гадоў я ўзначальваў тут калектыў.

А з пачатку 1975 года, на працягу 27 гадоў, займаў кіруючыя пасады ў цяперашняй ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”.

Строительство – важное звено

Галина Гончарова, бывший заместитель председателя райисполкома по строительству, начальник управления капитального строительства райисполкома:

– Я была назначена на должность в январе 1980 года. Это был период активного строительства. Район – сильный, хозяйства – крепкие, имеющие собственные строительные бригады. Одновременно в производстве могло находиться до 350 объектов, строящихся хозяйственным способом. А при отделе архитектуры работала производственная группа, которая занималась изготовлением проектно-сметной документации. Ежегодно хозяйства строили по 4-6 жилых домов, в том числе и многоквартирных, для своих специалистов, привлекая тем самым в район работников, закрепляя молодежь.

Активно возводились производственные объекты. Были построены три крупных животноводческих комплекса в колхозах им. Жданова, им. Воронецкого и им. Ленина. А также мехдворы в ряде хозяйств района. Возведены административные здания сельхозхимии, колхоза им. Жданова и «22-го партсъезда».

Повсеместно хозспособом велось асфальтирование территорий животноводческих ферм, мехдворов, внутриколхозных дорог. Силами ДЭУ-160 за счет госбюджета были заасфальтированы сельские населенные пункты с 20-ю и более домами, а также все подъезды к центральным усадьбам хозяйств. Надо ли говорить о появившихся преимуществах для транспорта и населения.

В целях обеспечения энергонадежности в каждом хозяйстве были построены закрытые трансформаторные подстанции. Это позволило перейти на автоматизацию энергоснабжения.

Важным достижением стала газификация района. Неподалеку от границы находилась газораспределительная станция, откуда газ поставлялся в Польшу. Успев в кратчайшие сроки изготовить проектно-сметную документацию, мы приняли участие в эксперименте по использованию полиэтиленовых газопроводных труб и таким образом первыми в области приступили к газификации. Природный газ был подведен к центральной котельной в г.п. Б. Берестовица, что позволило в разы увеличить ее мощность. Были газифицированы практически все центральные усадьбы. Это был своего рода прорыв. В последующем, за 6-7 лет, были газифицированы все улицы горпоселка. Наш район по газификации стал первым в области и республике.

Что касается объектов социальной сферы, то их тоже было возведено немало. Это школа в Старом Дворце, ясли-сад в Олекшицах, учебный корпус ПТУ в Муроване, общежитие сельхозтехники в Малой Берестовице, новый корпус детского сада, а также здания поликлиники и аптеки в райцентре, амбулатории в Макаровцах, Пограничном, Малой Берестовице, больницы в Олекшицах и Больших Эйсмонтах, здания райкома партии и «Беларусбанка». По программе переселения жителей, пострадавших от аварии на Чернобыльской АЭС, были построены «чернобыльские поселки» в Кваторах, Пограничном, Малой Берестовице, Олекшицах. Были возведены банно-прачечные комбинаты в Пархимовцах и Больших Эйсмонтах, новая баня с бассейном и сауной в горпоселке, обустроены беговые дорожки, комментаторская на стадионе и многое другое.

Строилось жилье за счет бюджетных средств и долевого участия граждан. Создавались жилищно-строительные кооперативы, активизировалось индивидуальное строительство за счет льготного кредитования.

Изменил облик и центр горпоселка. Была построена площадь с новым памятником Ленину, благоустроена территория возле памятника воину-освободителю. По благоустройству наш район занимал первые места в республике.

Я горжусь, что имею к этому отношение, также как все те руководители, специалисты, строители, с которыми мне довелось работать.

“Не хлебам адзіным…”

Ганна Геда, былы загадчык аддзела культуры райвыканкама:

– У 70-я гады важкі падмурак у развіцці культуры раёна быў закладзены былым дырэктарам РДК, загадчыкам аддзела культуры райвыканкама, потым намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Віктарам Губічам. Прафесіянал сваёй справы, ён адкрыў у раёне шэраг гурткоў мастацкай самадзейнасці. Працавалі драматычны і танцавальны калектывы, агітбрыгада.

Адгалоскі гэтай спадчыны засталіся мне праз 10 гадоў, калі па волі лёсу я была прызначана на пасаду загадчыка аддзела культуры райвыканкама (1975 – 2000 гг.).

Патрабаванні былі строгія, канкрэтныя, пастаянныя. Трэба было пачынаць з падрыхтоўкі кадраў, развіцця шматжанравай мастацкай самадзейнасці, арганізацыі розных мерапрыемстваў па патрыятычнаму і працоўнаму выхаванню, захаванню этнічных відаў народнай творчасці, умацаванню матэрыяльнай базы, набыццю музычных інструментаў, гукаўзмацняльнай апаратуры і г.д.

І пачаліся штодзённыя клопаты. Наяўнасць спецыялістаў з 32% у 1978 годзе дасягнула 98% у 2000-м. Аднавілася агітбрыгада. Яна стала “народным” калектывам “Сонейка” (рэжысёрам яе быў таленавіты выпускнік Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута А.А. Барысевіч). Выступалі ў Гродне, Мінску, на сцэнах другіх раёнаў вобласці, Літвы. Пабывалі нават на БАМе ў г. Нерунгры па пуцёўцы абкама камсамола.

Вельмі значнай падзеяй было стварэнне аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цыбулькі.

Выпускнікі Мінскага інстытута культуры, сям’я Васіля і Ліліі Мячкоўскіх, стварылі духавы аркестр і ВІА, у якія ўліліся музычныя сілы – настаўнікі дзіцячай музычнай школы.

Аднавілі работу раённы хор, харавыя калектывы ў калгасах. Найбольш значныя – у калгасах імя Варанецкага, “Дружба” і “Перамога”. Хор калгаса “Перамога” і дуэт камбайнераў у скла­дзе Сцяпана Тоўкача і Мікалая Затаўкі гучалі нават на Беларускім тэлебачанні, іх ведала вобласць. З’явілася харэаграфічная група, яе стваральнікам была Ніна Лазарчык, былы дырэктар Дома піянераў.

На базе агульнаадукацыйных школ былі адкрыты Пагранічная і Эйсмантаўская дзіцячыя музычныя школы, іх філіялы ў вёсках Макараўцы, Масаляны, Кватары, Алекшыцы, Пархімаўцы і Стары Дворац.

Былі створаны калектывы “Бераставіцкія музыкі” (кіраўнік М.П. Юшкевіч), “Канцона” (мас­тацкі кіраўнік Ж.Б. Жых, дырэктар Бераставіцкай ДШМ І.А. Баер), дзіцячыя хоры “Кампанэлі (мастацкі кіраўнік Ж.Б. Жых) і “Манжэрок” (мастацкі кіраўнік І. А. Серабракова), якія неўзабаве атрымалі званні “народных” і “ўзорных”.

Праведзена цэнтралізацыя бібліятэк раёна на чале з раённай цэнтральнай бібліятэкай (дырэктары Г.М. Тышкевіч, В.У. Сухадольская).

У 1988 годзе Бераставіца прыняла Рэспубліканскае тэлебачанне і гала-канцэрт “Песня года-88”. У раёне пабывалі ўсе вядучыя артысты і спевакі Беларускага радыё і тэлебачання.

Вялікую зацікаўленасць выклікалі ў раёне святы вёсак і вячоркі. Вопыт гэтай работы устаноў культуры раёна быў абагульнены Міністэрствам культуры для распаўсюджвання у рэспубліцы. Гэтым вопытам работы мы дзяліліся і з удзельнікамі семінара з Расійскай Федэрацыі.

Работнікі культуры актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні Дзён памяці (на Радаўніцу), злётаў салдацкіх мацярок, вечароў-успамінаў “Ніхто не забыты” і г.д.

У выніку Бераставіцкі раён двойчы ў 80-я гады ўзнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры як пераможца ў рэс­публіканскім спаборніцтве за лепшую пастаноўку культурна-асветнай работы ўстаноў культуры.

Ветэраны культуры, пералічыць імёны ўсіх немагчыма, пакінулі значны след у жыцці раёна.

Станислав Саросек, заведующий Пограничной амбулаторией:

– Я работаю в Берестовицком районе с 1987 года. Немного позже началось строительство агрогородков. И, конечно же, в каждом агрогородке стали строить местные ФАПы – сельчанам стало проще заботиться о своем здоровье, а для медиков появились новые рабочие места.

Профессию врача я начинал осваивать в Пограничной амбулатории. Восемь лет, с 2005 по 2013 год, был на должности главного врача районной больницы. Тогда, с помощью райисполкома, мы начали реконструировать отделения больницы. Нужно сказать, что руководство нашего района всегда с большим вниманием относилось к вопросам здравоохранения. Благодаря их поддержке было сделано многое. Вместо палаты интенсивной терапии построили целое отделение анестезиологии и реанимации. Также отремонтировали хирургическое отделение, три этажа терапевтического корпуса, а инфекционное отделение изменилось до неузнаваемости.

Не обошли вниманием и поликлинику – полностью отремонтировали второй этаж, построили просторный актовый зал. Продолжение строительных работ я передал нынешнему главному врачу – Марине Антоновне Куделе. Ее стараниями капитальный ремонт завершился, и то, как преобразилась больница, не может не радовать.

Кардинально поменялась и форма работы врачей. Сейчас терапевтов заменили врачи общей практики. Нужно отметить, что к этому шли очень долго. Я стал врачом общей практики одним из первых в области, в 1999 году.

Слаженную работу коллектива берестовицких медиков не раз отмечали на областном и республиканском уровнях. К примеру, за хорошую работу мы получили стоматологическую установку, которой врачи пользуются и сегодня. А я удостоился чести быть лауреатом президентской премии.

“Педагогіка – высакародная справа”

Галіна Талай, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы:

— Працу ў галіне адукацыі Бераставіцкага раёна я распачала ў 1967 годзе як выхавальнік дзіцячага сада ў Мураване. Потым працавала настаўнікам у школе рабочай моладзі, якая дзейнічала пры вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі № 37 у Мураване, была намеснікам дырэктара гэтай школы. У 1976 годзе мяне перавялі выкладчыкам у Бераставіцкае СПТВ. З 1980 па 2007 год я працавала ў раённым аддзеле адукацыі: спачатку метадыстам, потым загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета, з 2000 года — намеснікам загадчыка раённага аддзела адукацыі.

За гэтыя амаль што 40 год, якія я аддала сістэме адукацыі Бераставіцкага раёна, мне давялося працаваць з многімі цудоўнымі педагогамі, адданымі сваёй справе. З цеплынёй успамінаю выкладчыкаў школы рабочай моладзі Г.А. Гарбуз, М.М. Дудзько, М.У. Шымавалос, Т.У. Качынскую У.І. Раманчука, дырэктара Бераставіцкага вучылішча В.В. Семянюка, выкладчыкаў Л.А. Дудар, Л.В. Дубовік, загадчыка раённага аддзела адукацыі Дз.М. Дзятчыка, дырэктара Вялікабераставіцкай СШ М.А. Кадача, дырэктара Вялікаэйсамантаўскай СШ І.С. Мельніка, завучаў П.М. Панкевіча (Макараўская СШ) і Т.М. Папоўскую (Пагранічная СШ).

За гады маёй працы многае змянялася ў сферы адукацыі: была ўведзена 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, быў эксперыментальны перыяд па пераходу на 12-гадовае навучанне, у 2005-2007 гадах пачаўся працэс аптымізацыі — пераўтварэння школ у вучэбна-метадычныя комплексы “школа-сад” у сувязі са змяншэннем колькасці дзяцей. Памятаю, што ў тыя гады па рэйтынгу школ сярод базавых лепшай была заўсёды Старадварэцкая школа (дырэктары Э.У.Карвацкі, Т.У. Дуніч), а сярод сярэдніх – Пагранічная (А.М. Галавач).

І хоць я ўжо больш за 12 гадоў на заслужаным адпачынку, стараюся цікавіцца тым, што адбываецца ў сістэме адукацыі раёна, з’яўляюся старшынёй раённага савета ветэранаў педагагічнай працы, які аб’ядноўвае 207 педагогаў. Лічу, што ўклад у развіццё нашага раёна тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё высакароднай справе навучання і выхавання маладога пакалення бераставічан, вельмі значны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *