Занальная сустрэча моладзі ў Малой Бераставіцы

Лента новостей

DSCN6819 DSCN6869Чарговая занальная сустрэча працуючай сельскай моладзі прайшла 5 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы для адпачынку ў аграгарадку Малая Бераставіца.
На гэты раз для сумеснага адпачынку і змястоўнага правя­дзення вольнага часу сабраліся маладыя людзі з сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў “Малабераставіцкі элітгас”, “Цеця­роўка” і аграфірмы “Стары Дворац”. Арганізатарам мерапрыемства стаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўніцтва гаспадарак падтрымала ініцыятыву і выступіла са спонсарскай падтрымкай занальнай сустрэчы.
На пачатку мерапрыемства сельскую моладзь прывіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Ігнатовіч, намеснікі старшынь па ідэалагічнай рабоце Таццяна Жэнгелевіч, Марыя Некала і Тадэвуш Вярсоцкі.
Культурна-забаўляльную праграму мерапрыемства падрыхтавалі супрацоўнікі раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці. Юнакоў і дзяўчат чакала цікавая і насычаная конкурсная праграма, канцэртныя нумары, дыскатэка і салодкі стол.
У маладых людзей засталося шмат уражанняў ад сустрэчы, якімі яны ахвотна дзеляцца з нашымі чытачамі.
Тамара Дежка, бухгалтар СВК “Малабераставіцкі элітгас”:
— Мерапрыемства мне вельмі спадабалася, мы з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных вясёлых конкурсах, пазнаёміліся з маладымі людзьмі з другіх гаспадарак. Вельмі хацелася б, каб такія мерапрыемствы праходзілі часцей.
Таццяна Лойша, аграном па ахове раслін, сакратар пярвіч­най арганізацыі БРСМ СВК “Малабераставіцкі элітгас”:
— Вечар прайшоў цудоўна, мы атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Цікава было паразмаўляць з маладымі спецыялістамі з іншых гаспадарак, абмяняцца сваімі ўражаннямі, расказаць, каму як працуецца. З многімі абмяняліся тэлефонамі, каб працягваць кантакты і далей. Спадзяюся, што сустрэнемся яшчэ не раз.
Анатолій Пашкевіч, інструктар па спорту СВК “Малабераставіцкі элітгас”:
— Я лічу, што мерапрыемства ўдалося, яно было карысным і цікавым для ўсіх удзельнікаў. Мы добра адпачылі, павесяліліся, патанцавалі. Дарэчы, у хуткім часе з многімі новымі знаёмымі мы сустрэнемся на маладзёжным турыстычным злёце, гэта мы таксама абмеркавалі.
Дзякуй арганізатарам занальнай сустрэчы, гэта вельмі добра, што ў сельскай моладзі з’яўляюцца новыя магчымасці для адпачынку.
Ірына МІКЛАШ,
фота Яны Зорынай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *