Заводзіць ці не хатняга гадаванца?

Лента новостей

Напэўна, няма такога хлопчыка альбо дзяўчынкі, якія б не хацелі мець хатняга гадаванца. І не мае значэння хто гэта будзе: кот, сабачка альбо папугайчык.
Аднак такое простае жаданне можа прынесці нямала праблем, калі несур’ёзна аднесціся да пытання набыцця спадабаўшайся вам жывёліны.
Парады Дамавічка дапамогуць даць адказ на пытанне: “Можна ці не заводзіць вам хатняга гадаванца?”
Вырашыце, ці хочаце вы нават у ціхія гадзіны мець каля сябе жывую істоту, якая мае магчымасць па-свойму адчуваць і разумець ваш настрой.
Вы павінны любіць жывёл, акружаць іх пастаяннай ўвагай, клопатам. Толькі ў гэтым выпадку вам можна разлічваць на ўзаемнасць.
Патрэбна правільна выхоў-ваць свайго гадаванца, а не проста песціць. Гэта вельмі клопатна. Жывёлу можна і нават патрэбна заводзіць таму, каму доктар назначыў часцей бываць на свежым паветры. Вы не засумуеце, калі побач будзе ваш хатні сябар.
Памятайце, што жывёла дома — гэта не проста цацка, не проста забаўка, гэта перш за ўсё адказнасць. І яшчэ, вы не павінны толькі камандаваць жывёламі і бачыць у іх інстынкт-ную істоту. Для таго, каб дабіцца прызнання ў хатніх выхаванцаў, вам патрэбна даглядаць іх з любоўю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *