Районное радио

Радыёпраграма “Навіны Бераставіччыны”
Тэрыторыя вяшчання – Бераставіцкі раён.

Спецыялізацыя – інфармацыйная, грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая тэматыка.

Праграмы разлічаны на шырокае кола слухачоў рознага ўзросту.

Галоўнае крэда – “Аператыўнасць, дакладнасць і аб’ектыўнасць”.

Дзейнасць радыёпраграмы “Навіны Бераставіччыны”накіравана на ўсебаковае асвятленне грамадска-палітычнага, эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця Бераставіцкага раёна. А менавіта – работы органаў мясцовай улады па выкананні дзяржаўных праграм  і агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў, прыярытэтных напрамкаў развіцця рэгіёна, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў, адраджэнне і развіцця вёскі.

Перадачы “Навіны Бераставіччыны ” выходзяць пад пастаяннымі рубрыкамі : «Адзіны дзень інфармавання», «Навіны АПК», «Добраўпарадкаванне», «Міжнародныя сувязі», « Маладзёжныя і школьныя навіны», «Сацыяльная абарона», «Ахова працы», «Бяспека і прафілактыка», «Ганарымся землякамі», «Чалавек і закон».

Праграмы выходзяць тры разы на тыдзень: у аўторак, чацвер і пятніцу ў 6 гадзін 25 хвілін.

Слухаць можна ў FM-дыяпазоне на частаце 105,9 МГц  па радыёпрыёмніках, мабільных тэлефонах і іншых прыладах.

Сувязь  — тэлефон студыі 74-9-41, рэкламны аддзел 73-7-69.

Рэдактар, аўтар і вядучая радыёпраграмы  — Алена Аляксандраўна Рыжко.


З гісторыі вядома
Бераставіцкае радыё выходзіць у эфір з 18 чэрвеня 1962 года. Першым яго рэдактарам быў Міхаіл Трушко.
У розныя гады загадчыкамі аддзела радыёінфармацыі працавалі Валянціна Гаміна, Анатоль Качан, Галіна Талсцюк, Мікалай Пацэнка, Уладзімір Лук’яненка, Сяргей Хілюта, Юрый Залоска, Іван Калбаска, Валерый Кулікоўскі, Іван Руткоўскі, Святлана Ганчарова, Сяргей Конік, Вольга Лойка, Дзмітрый Скапец, Ірына Болбат і іншыя. Кожны з іх у большай ці меншай ступені ўнёс пэўны ўклад у развіццё радыёвяшчання ў рэгіёне. А для многіх праца на гэтай творчай пасадзе стала выдатнай стартавай пляцоўкай у далейшай кар’еры.
Цяперашні рэдактар праграмы – Алена Рыжко, працуе на пасадзе з 2004 года. Раённае радыё дынамічна развіваецца, за пройдзеныя гады тэхнічнае аснашчэнне радыёстудыі прыцярпела шмат змяненняў і пераўтварэнняў.