Бераставіцкія школьнікі сталі дыпламантамі IX адкрытай абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”

Лента новостей Образование

30 красавіка на базе гімназіі №1 імя Я.Карскага г. Гродна прайшоў заключны этап IX адкрытай абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Удзел у ёй прынялі больш за 250 навучэнцаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці і другіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна.

Як паведаміла загадчык сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай работы аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Апунік, на абласной канферэнцыі “Край Гарадзенскі” навучэнцы нашага раёна заваявалі сем прызавых дыпломаў.  

У прыватнасці, дыпломам I ступені ўзнагароджаны адзінаццацікласнікі Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Ягор  Болбат і Рэната Гуж, якія прадставілі даследчую работу “Схаванае часам: сядзіба Ляхніцкіх” (кіраўнік М.М.Коўшык). Яшчэ адзін дыплом I ступені ў скарбонку раёна заваявала навучэнка 11 класа Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Анастасія Грышчанка са сваёй работай “Праблема лакалізацыі Алекшыцкай царквы” (кіраўнік Л.Р.Калеснік).

Дыпломы II ступені па выніках абласной канферэнцыі атрымалі  вучаніца 10 класа сярэдняй школы аг. Пагранічны Анастасія Розель за работу “Жанчыны-ліквідатары наступстваў Чарнобыльскай АЭС” (кіраўнік Л.А.Турок), адзінаццацікласнік Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Арцём Носка з даследаваннем “Гісторыя маёй сям’і – гісторыя майго народа “ (кіраўнік А.А.Будніцкая) і васьмікласніцы Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы Дар’я Казак  і Ангеліна Скокава, якія прадстаўлялі работу “Эколага-фауністычная характарыстыка лускакрылых  (Lepidoptera) розных біятопаў” (кіраўнік А.А.Хілюта).

У сваю чаргу дыпломамі III ступені ўзнагароджаны вучаніца 11 класа сярэдняй школы аг. Пагранічны  Марыя Максімчык з даследчай работай “Настаўнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны” (кіраўнік Л.А.Турок) і адзінаццацікласніца Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Дар’я Васільчанка з даследчай работай “Расліны-лекары і каранавірус” (кіраўнік М.Р.Бурая).

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *