Гадзіна духоўнасці ў Алекшыцкай бібліятэцы

Культура Лента новостей

У пятніцу, 17 студзеня, у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбылася гадзіна духоўнасці пад назвай «Вось прыйшло Хрышчэнне – свята ачышчэння». Госці сустрэчы – удзельнікі аматарскага аб’яднання для пажылых людзей «Сустрэча» і пастаяльцы  аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аг. Алекшыцы.

На пасяджэнні аматарскага аб’яднання прысутнічаў  настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Алекшыцы іерэй Сергій Гмір. Айцец Сергій павіншаваў усіх з Хрышчэннем Гасподнім і правёў духоўную гутарку аб гісторыі, сэнсе і асаблівасцях свята. Прысутныя абмяняліся думкамі і меркаваннямі па тэме, задавалі святару пытанні.

Адбылося знаёмства ўдзельнікаў сустрэчы з кніжанай выставай “Нязгасная лампада духоўнасці”. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка – старэйшаму пакаленню».

Вольга Барысевіч, загадчык філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” . Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *