Лепшых працаўнікоў вёскі Береставіцкага раёна ўшанавалі на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі – 2019” у Смаргоні

Актуально Лента новостей Сельское хозяйство

Урачыстая цырымонія ўшанавання працаўнікоў вёскі Гродзеншчыны адбылася падчас правядзення абласного свята“Дажынкі – 2019” у Смаргонскім Доме культуры. Сярод пераможцаў спаборніцтва было нямала прадстаўнікоў і Бераставіцкага раёна.

За дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2019 годзе сярод  раёнаў 3-е месца было прысаджана Бераставіцкаму раёну.

А па выніках абласнога спаборніцтва сярод раёнаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны  жывёлагадоўлі сярод раёнаў Бераставіцкі раён заняў 2-е месца.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана ЧЫЖЭЎСКАЯ ТАЦЦЯНА КАНСТАНЦІНАЎНА, загадчык рэпрадуктыўнага цэха свінагадоўчага комплексу КСУП “Пагранічны-Агра” Бераставіцкага раёна.

Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана ЛАЎРАШУК ЛЮДМІЛА КАНСТАНЦІНАЎНА, аператар жывёлагадоўчага комплексу па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна.

Ганаровай граматай  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджана РАДЧАНКА МАРЫЯ ІГНАЦЬЕЎНА, ветэрынарны ўрач СВП “Аграмір” філіяла ААТ “Молочный Мир” Бераставіцкага раёна.

У ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў” сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў філіял аграфірма “Стары Дварэц” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнэргетыкі “Гроднаэнэрга” Бераставіцкага раёна, дырэктар КАВАЛЬЧУК СВЯТАСЛАЎ АНАТОЛЬЕВІЧ.

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін сярод  маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў па адвозцы збожжа пераможцай прызнаны КАСПШАК АНДЖЭЙ ЯНАВІЧ, вадзіцель КСУП “Варанецкі” Бераставіцкага раёна.

Пераможцай абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці галіны жывёлагадоўлі сярод раённых племянных станцый сярод раённых племянных станцый прызнаны Цэнтр селекцыі і генэтыкі па Бераставіцкім раёне РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”, дырэктар МАЦІЕЎСКІ ЗБІГНЕЎ РАМУАЛЬДАВІЧ.

Пераможцай абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў сярод аператараў птушкагадоўлі па абслугоўванні курэй-нясушак стала КУРМЕЛЬ АЛЕНА МІКАЛАЕЎНА аператар ААТ “Бераставіцкая птушкафабрыка”.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны КАРЫТЦА УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ, галоўны заатэхнік РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна.

Пісьмо падзякі ўручана ветэрану працы СТОЛІКУ ВІКТАРУ АЛЯКСЕЕВІЧУ, былому начальніку аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.

Заключным акордам свята стала цырымонія перадачы эстафеты будучым гаспадарам “Дажынак – 2020” – Гродзенскаму раёну.

Сяргей Хілюта, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *