Дзень беларускай мовы ў аздараўленчым лагеры “Art РАДУГА” Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы

Летнее оздоровление Образование

Нягледзячы на тое, што Дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага, у прышкольным лагеры «Art РАДУГА» Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы было вырашана 5 жніўня правесцi тэматычны дзень беларускай мовы. У гэты дзень дзеці і выхавальнікі лагера размаўлялі толькі па-беларуску.

Дзень у лагеры пачаўся з акцыі “Чытаем разам беларускіх песняроў”. Падчас правядзення акцыі выхаванцы лагера пранікнёна чыталі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча і іншых, дзяліліся сваімі думкамі аб прачытаных творах.

Гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю” была накіравана на пашырэнне ведаў аб прыродзе роднага краю.

З мэтай выяўлення і падтрымкі творчых здольнасцей выхаванцаў, прайшоў конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў. Конкурс пакінуў шмат цудоўных уражанняў.

На гульнявой пляцоўцы “Кола беларускіх гульняў” дзеці пазнаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі: “Лянок”, “Журавель” і іншымі. Усе дзеці прымалі актыўны ўдзел пры правядзенні гульняў.

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, роднай зямлі, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Дзень беларускай мовы, думаецца, застанецца ў памяці дзяцей, бо родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!

Святлана Войшэль, старэйшы выхавальнік дзіцячага аздараўленчага лагера “Art РАДУГА” Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *