Клопат пра лес — іх прафесія

Лента новостей

Цяжка пераацаніць значнасць унікальнага ляснога патэнцыялу нашай краіны, а таксама важнасць і неабходнасць для грамадства працы людзей, задача якіх—захоўваць і прымнажаць гэты патэнцыял, сачыць за рацыянальным яго выкарыстаннем. У нядзелю, 18 верасня, работнікі лясной гаспадаркі краіны адзначаць сваё прафесійнае свята. Сярод іх і калектыў Бераставіцкага лясніцтва.

Сёння работнікі лесу працуюць па некалькіх асноўных напрамках. Гэта лесаўзнаўленне і лесаразвя-дзенне, догляд за лясамі, іх ахова і эфектыўнае выкарыстанне. У Ваўкавыскім лясгасе, у склад якога, дарэчы, уваходзіць Бераставіцкае лясніцтва, ёсць свой базісны пітомнік, дзе вырошчваюцца са-джанцы хвойных і ліставых парод як для ўзнаўлення ўласных лясных угоддзяў, так і на продаж. Вырошчваюць тут нават дэкаратыўныя дрэўцы і кустарнікі. За перыяд са студзеня па жнівень работнікамі лясніцтва выкананы рубкі догляду за маладнякамі на 56 гектарах угоддзяў. За гэты ж час нарыхтавана звыш 6 тысяч кубаметраў драўніны. З іх — 2675—з дапамогай шматаперацыйнай машыны “Харвестэр”, якую лясгас набыў летась. З пачатку года прададзена дзелавой драўніны: 270 куб.метраў – насельніцтву і 846,6 куб.метраў — арганізацыям і прадпрыемствам; драўніны на дровы: 1411,8 куб.метраў—насельніцтву і 1524,4 куб. метраў – арганізацыям і прадпрыемствам. Карыстаецца попытам і рэалізацыя неспілаванай драўніны (на корані: на дровы ці дзелавой). Гэта калі заказчык самастойна, пад кантролем лесаводаў, нарыхтоўвае і дастаўляе неабходны матэрыял. Для пакупнікоў такое набыццё лесаматэрыялаў абыходзіцца больш танна, і такім чынам лясніцтвам ужо рэалізавана 938,6 куб.метраў драўніны.
Сёлета, у Міжнародны год лясоў, асабліва актуальнай з’яўляецца праблема аховы лясных угоддзяў ад смецця. Работнікамі лясніцтва складзена 7 пратаколаў на грамадзян, якія засмечвалі лес бытавымі адыходамі.
Існуе ў лясніцтве і так званае пабочнае лесакарыстанне. Гэта нарыхтоўка бярозавага соку, продаж навагодніх ёлак, гаспадарчых мётлаў, венікаў для лазні. Цяпер ідзе збор рабіны.
Дзякуючы штодзённай працы лесаводаў у Беларусі кожны год запасы драўніны павяліваюцца больш чым на 30 мільёнаў кубаметраў. На аднаго жыхара рэспублікі прыходзіцца 0,8 гектара пакрытых лесам земляў і звыш 160 куб. метраў запасаў драўніны, што ў 2 разы перавышае сярэднееўрапейскі ўзровень. За апошнія 60 гадоў лясістасць краіны павялічылася амаль удвая і сёння працягвае расці. А за такі клопат пра будучыню нашы нашчадкі, безумоўна, будуць удзячны!
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *