“Да суседзяў”. Кватарскія школьнікі адправіліся ў падарожжа па малой радзіме

Год малой родины Образование

У  рамках раённага этапу абласнога  турысцка-экскурсійнага конкурсу  “Да суседзяў” вучні Кватарскага ясляў-сада-базавай школы 24 лістапада адправіліся ў падарожжа па малой радзіме.

На гэты раз мы завіталі да нашых суседзяў з Вялікіх Эйсмантаў. Ва ўстанове адукацыі наведалі музей землязнаўства “Каменны летапіс Зямлі” , кіраўніком якога з’яўляецца зацікаўлены сваёй працай Леанід Раманавiч Калеснiк, які з вялікім натхненнем расказваў пра экспанаты, якія разам з іншымі настаўнікамі і вучнямі,  жыхарамі аграгарадка збіраў на працягу некалькі год. Экскурсія праводзілася настолькі цікава, што вучням 2-9 класаў не было часу сумаваць, кожны меў магчымасць паглядзець любы экспанат, узяць яго ў рукі, задаць пытанне, адказаць на пытанні экскуравода.

Наступным прыпынкам у нашым падарожжы стаў літаратурна-краязнаўчы музей у Гудзевічах. Праграма зноў была насычанай. Спачатку дзяўчынкі і хлопчыкі наведалі хатку, у якой калісьці жылі нашы продкі. Даведаліся пра ўмовы жыцця, прылады, якімі карысталіся. Жыццё, канешне, было складаным, цяжка ўявіць, як можна было жыць 14 чалавекам у адным пакоі, без звычных для нас прыбораў (тэлевізара, тэлефона, электрычнасці і ўсяго таго, што для нас такое паўсядзённае і неабходнае). Але галоўнае, што было сярод людзей-давер і клопат пра кожнага. Хіба можна ўявіць у наш час, што мы аставім свой дом незачыненым, а на бэльцы ляжаць грошы, якія не возьме ні чужы, ні свой?

Цікавыя гульні правялі з вучнямі работнікі клуба, ва ўзнагароду дзецi атрымалі чупа-чупсы. Там жа навучэнцы наведалі літаратуразнаўчы пакой, дзе іх вучылі з павагай адносіцца да роднай мовы. Беларуская мова займае 2 месца пасля італьянскай па мілагучнасці. Давайце любіць і шанаваць нашу мову, малую радзіму!

Святлана Леваненя, класны кіраўнік 7-8 класаў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кватарскага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *