Вялікая і Малая Бераставіцы – удзельнікі Еўрапейскага тыдня мабільнасці

Лента новостей

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ) — гэта міжнародная кампанія, якая праводзіцца пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту для павышэння дасведчанасці пра ўстойлівую гарадскую мабільнасць.

ШТО ТАКОЕ ЎСТОЙЛІВАЯ ГАРАДСКАЯ МАБІЛЬНАСЦЬ?

  • Мабільнасць азначае здольнасць чалавека перасоўвацца самастойна або з дапамогай транспартных сродкаў.
  • Устойлівая гарадская мабільнасць з’яўляецца сродкам вырашэння задач, звязаных з павышэннем якасці жыцця і аховай навакольнага асяроддзя.

КАЛІ?

Праводзіцца штогод з 16 па 22 верасня і завяршаецца акцыяй «Сусветны дзень без аўтамабіля» пад дэвізам «Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця».

У гэтым годзе Тыдзень прапануе нам вывучыць мноства розных варыянтаў, даступных для таго, каб дабрацца з пункта A ў пункт Б, і падумаць пра тое, які з іх лепш за ўсё падыходзіць для нашага падарожжа. ЕТМ-2018 факусіруецца на «мультымадальнасці» — выкарыстанні розных рэжымаў для розных паездак. Многія з нас інстынктыўна выбіраюць адзін і той жа від транспарту пры перамяшчэнні, неабавязкова вывучаючы патрэбы канкрэтнага падарожжа. Напрыклад, аўтамабіль можа быць лепшым спосабам даставіць вашу сям’ю на ўзбярэжжа, але ці можна яго лічыць лепшым спосабам, каб дабрацца да цэнтра горада, дзе прастора і доступ часта абмежаваныя?

Чаму б не выкарыстоўваць розныя віды транспарту ў гэтым годзе: пачніце спальваць калорыі яшчэ да прыходу ў спартзалу, сеўшы на веласіпед; прагуляйцеся пехатою да магазінаў, каб зэканоміць на паліве.

Выкарыстоўваючы прынцыпы ўстойлівай мабільнасці ў нашых падарожжах, мы аказваем спрыяльнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, становімся больш здаровымі і шчаслівымі, атрымліваем сродкі на дадатковыя выдаткі.

ЯК?

Усе гарады (населеныя пункты), незалежна ад іх памеру, могуць удзельнічаць у ЕТМ, – расказвае начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шадрын. – Неабходна прыняць рашэнне аб падпісанні Хартыі і сваёй рэгістрацыі на афіцыйным сайце кампаніі. Што датычыцца Бераставіцкага раёна, то такая Хартыя падпісана старшынёй райвыканкама Антонам Кулісевічам. Два нашы населеныя пункты зарэгістраваны

на сайце ЕТМ у якасці афіцыйных удзельнікаў гэтай міжнароднай кампаніі.  Гэта г.п. Вялікая Бераставіца і аграгародок Малая Бераставіца. Тут запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

Пазнаёміцца з інфармацыяй  можна па спасылцы http://mobilityweek.eu/2018-participants/?year=2018&country=BY

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *