Адпачынак з прысмакам вайсковай службы

Лента новостей

На цэлы тыдзень — з 3-яга па 10-ага чэрвеня — дзіцячы аздараўленчы лагер “Бераставіцкі” стаў месцам дыслакацыі лагера ваенна-спартыўнага профілю “Патрыёт”. Сапраўдную школу мужнасці тут прайшлі 55 хлопцаў, якіх падчас лагернай змены раздзялілі на 3 ўзводы. Па словах педагога-арганізатара лагера Кацярыны Іванаўны Лукашук, праграма змены выдалася вельмі яркай і насычанай: хлопцы спаборнічалі ў пераадоленні турыстычнай паласы перашкод, ездзілі на па-гранічную заставу “Сямёнаўка”, удзельнічалі ў конкурсе на лепшы баявы лісток і спаборніцтвах па футболе і валейболе, мераліся сіламі ў эстафетах, падцягванні. Акрамя таго, юнакі што-дзень наведвалі вучэбна-трэніровачныя заняткі, падчас якіх вучыліся выжыванню ў экстрэмальных умовах, займаліся агнявой падрыхтоўкай і інш. Таксама хлопцам давялося сустрэцца і пагутарыць з раённым ваенным камісарам С.В.Гішманам, настаяцелем храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п.В.Бераставіца протаіерэем Віталем Яромічам. Між іншым, і прадстаўнікі РАНС не абмінулі магчымасці наведаць лагер. Яны арганізавалі баявое разгортванне і паказалі фільм аб мерах супрацьпажарнай бяспекі. Вялікую цікавасць у хлапчукоў выклікала пажарная тэхніка і гідраўлічны інструмент.
10 чэрвеня распачаў сваю работу лагер юных пагранічнікаў пад назвай “Служу Айчыне!”. Дваццаць падлеткаў 14-16 гадоў мелі магчымасць пасмакаваць сапраўднай пагранічнай службы на базе заставы “Мінчыкі”.
Як паведаміў педагог-выхавацель лагера Сяргей Уладзіміравіч Аберган, падчас змены хлопцы засвойвалі прыёмы абыходжання са зброяй і рукапашнага бою, вывучалі Статут Узброеных Сіл РБ. Акрамя таго, рабяты займаліся рознымі відамі спорту, удзельнічалі ў мастацкай сама-дзейнасці, неслі штодзённыя дзяжурствы.
Дарэчы, кіраўніцтва лагера ў асобе яе начальніка Сяргея Мікалаевіча Васіленкі выражае шчырую падзяку адміністрацыі Вялікабераставіцкай школы і асабіста яе дырэктару Н.М.Пачобут за аказаную дапамогу ў набыцці камплекта форменнага адзення, а таксама кіраўніцтву заставы — за супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы і арганізацыі лагернай змены.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *